XII стагоддзе (двана́ццатае стагоддзе) пачалося 1 студзеня 1101 года і скончылася 31 снежня 1200 года.

Падзеі Беларусь thumb|Спаская царква, г. Полацк. Фота 2006 г. 1044 — 1101 — княжэнне Усяслава Брачыславіча ў Полацкім княстве. 1101 — 1119 — княжэнне Глеба Усяславіча ў Менскім княстве. 1127 — паход кіеўскага князя Мсціслава на Полацкую зямлю. 1157 — 1162 — княжэнне ў Тураўскім княстве Юрыя Яраславіча. сяр. XII ст. — пабудавана Спаская царква Полацкага Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра (дойлід Іаан).

Замежная Еўропа Свяшчэнная Рымская імперыя дасягнула свайго тэрытарыяльнага піка Князі Кіеўскай Русі арганізавалі шэраг маштабных паходаў супраць полаўцаў Узмацненне Францы Адбыліся другі і трэці крыжовыя паходы Узнікненне Баснійскага княства 1185: Паўстанне балгараў супраць панавання Візантыі (: Балгарскае паўстанне, 1185) 1198: Зацверджанне папскай буллай Тэўтонскага ордэна і пачатак яго экспансіі ў Прыбалтыцы

Азія Узнікненне Аварскага ханства Сталіца Кітая перанесена ў Ханчжоу

Асобы Беларусь Усяслаў Брачыславіч (~1029—1101) — князь полацкі. Міна Полацкі (?—1116), свяціцель — першы вядомы па пісьмовых крыніцах епіскап полацкі (з 1105). Глеб Усяславіч (кан. 1040-х — 1119) — князь менскі. Юрый Яраславіч (1102 — пасля 1167) — князь тураўскі. Ефрасіння Полацкая (~1104—1167), прападобная — ігумення полацкага Спаскага манастыра, асветніца. Іаан — полацкі дойлід, кіраваў будаўніцтвам полацкай Спаскай царквы (сяр. XII ст.). Лазар Богша — полацкі майстар-ювелір, у 1161 г. стварыў крыж Ефрасінні Полацкай. Кірыл Тураўскі (~1113—~1182), свяціцель — епіскап тураўскі, аўтар царкоўна-літаратурных твораў, асветнік.

Іншыя краіны Святаполк Ізяславіч, вялікі князь кіеўскі Генрых V, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Іаан II Камнін, візантыйскі імператар Конрад III, германскі кароль і адзін з кіраўнікоў другога крыжовага пахода Саладзін, сірыйскі і егіпецкі султан, легендарны дзеяч супраціву трэцяму крыжоваму паходу Рычард Львінае Сэрца, легендарны англійскі кароль Генрых Плантагенет, англійскі кароль і заснавальнік дынастыі Плантагенетаў Фрыдрых Барбароса, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі

Гл. таксама XI стагоддзе XIII стагоддзе