Андру́сь Такінда́нг, ці Андрэ́й Такінда́нг (нар. ) — беларускі мастак, музыкант, паэт, тэлевядучы.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і беларускі і ўраджэнца Чада. Скончыў Гімназію-каледж мастацтваў імя Ахрэмчыка (1994—2002) і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры. Працуе мастаком-рэстаўратарам і грае ў гурце фолькмадэрновай музыкі «Рэха», а таксама ў «ска-джаз-рэгі-панк» гурце «Гаротніца». Жыве ў Мінску.
19 кастрычніка 2013 года атрымаў разам з Дзянісам Міжуем узнагароду «Бронзавая бульба» фестываля беларускіх відэа- і кінафільмаў «Бульбамуві» («Bulbamovie») за анімацыйны фільм «Горад» (аб уплыве мастацтва на людзей).
7 лістапада 2020 года Андрусь Такінданг, у час пратэстаў у Беларусі, пасля канцэрта ў мікрараёне Мінска Каменная Горка, быў затрыманы. 10 лістапада судом Фрунзенскага раёна г. Мінска быў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
У 2024 выпусціў сольны альбом «Mir i supakoj».
Крыніцы
Спасылкі
Анімацыйны фільм «Горад» на «Bulbamovie» у 2013 г. Фильм о белом кролике победил на фестивале белорусского кино «Bulbamovie»
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Музыканты Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Тэлевядучыя Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі