Менса () — найбуйнейшая, старэйшая і самая вядомая арганізацыя для людзей з высокім каэфіцыентам інтэлекту. Гэта некамерцыйная арганізацыя, адкрытая для ўсіх, хто здаў стандартызаваныя тэсты IQ лепей, чым 98 % насельніцтва. Тэст павінен здавацца ў прысутнасці назіральнікаў. Арганізацыя мае нацыянальныя групы ў 50 краінах свету, а колькасць членаў перавышае 110 тысяч чалавек з прыблізна 100 краін.

Мэты Менсы Канстытуцыя Менсы вызначае тры наступныя мэты: падтрымка і развіццё чалавечага інтэлекту на карысць чалавецтва; падтрымка даследавання прыроды, характарыстык і выкарыстання інтэлекту; стварэнне асяроддзя для членаў таварыства, у якім яны будуць мець магчымасць развівацца інтэлектуальна.

Спасылкі Таварыства Менса IQ тэст, як Mensa

Катэгорыя:Адоранасць