Міхась Канстанцінавіч Клышка (, вёска Данейкі, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — ) — беларускі мовазнавец.

Біяграфія Брат А. Клышкі. Скончыў БДУ (1958). Працаваў журналістам, у 1967—81 у выдавецтве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя».

Аўтар першага ў беларускай лексікаграфіі «Слоўніка сінонімаў і блізказначных слоў» (1976, 2-е выд. 1993), праілюстраванага матэрыяламі з твораў беларускіх пісьменнікаў, фальклору, навуковых, навукова-папулярных, даведачных і перыядычных выданняў.

Літаратура Саламевіч І. Клышка // БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999. Сцяпко П. Беларускі сінанімічны... // Полымя. 1997. № 4.

Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі