Але́на Лукрэ́цыя Карна́ра Піска́пія (, , 5 чэрвеня 1646 — , Венецыя) — італьянскі матэматык і філосаф, першая жанчына, якая атрымала доктарскую ступень.
Біяграфія Піскапія была дачкой пракуратара Венецыі. Атрымала добрую адукацыю, у прыватнасці валодала некалькімі сучаснымі і класічнымі мовамі, а таксама «свабоднымі мастацтвамі». Яна пагарджала фрывольнасцю венецыянскага грамадства і ў маладосці пайшла ў манашкі-бенедыктынкі. Піскапія з часам вырашыла цалкам прысвяціць сябе навуцы. У 1677 годзе яна правяла свой першы публічны дыспут у Падуанскім універсітэце. Першыя спробы абароны скончыліся няўдачай; апаненты лічылі, што месца жанчыны ў царкве, дзе яна павінна маўчаць, але ў выніку Піскапія дамаглася дазволу абараніць доктарскую дысертацыю. 25 чэрвеня 1678 яна стала першай жанчынай у свеце, якая атрымала званне доктара навук (у новы час першай жанчынай з доктарскай ступенню стала Стэфанія Валіска ў 1875 годзе).
Наступныя шэсць гадоў яна займалася выключна навуковай працай, у прыватнасці філасофіяй і матэматыкай. Памерла ва ўзросце 38 гадоў, як мяркуюць, ад рака. У 1688 годзе яе навуковыя дасягненні былі апублікаваныя ў Парме.
Прыжыццёвыя публікацыі Lettera overo colloquio di Christo N. R. all’anima devota composta dal R. P. D. Giovanni Laspergio in lingua spagnola e portata nell’italiana, Venetia, Giuliani, 1669 Helenae Lucretiae Corneliae Piscopiae opera quae quidem haberi potuerunt, Parmae, Rosati, 1688
Літаратура
Massimiliano Deza, Vita di Helena Lucretia Cornara Piscopia, Venise, Antonio Bosio, 1686 Benedetto Croce, Appunti di letteratura secentesca inedita o rara, in «La Critica», XXVII, 1929 Sebastiano Serena, S. Gregorio Barbarigo e la vita spirituale e culturale nel suo seminario di Padova. Lettere e saggi editi dagli amici in memoria, 2 voll., Padoue, Antenore, 1963 Francesco Ludovico Maschietto, Elena Lucrezia Cornaro Piscopia (1646—1684), prima donna laureata nel mondo, Padoue, Antenore, 1978 ISBN 88-8455-340-7 Renzo Derosas, Corner, Elena Lucrezia, in «Dizionario Biografico degli Italiani», XXIX, Rome, Istituto dell’Enciclopedia italiana, 1983. Patrizia Carrano, Illuminata. La storia di Elena Lucrezia Cornaro, prima donna laureata nel mondo, Milan, Mondadori, 2001 ISBN 88-04-49090-X Clelia Pighetti, Il vuoto e la quiete. Scienza e mistica nel '600. Elena Cornaro e Carlo Rinaldini, Milan, Franco Angeli, 2004 ISBN 88-464-6333-1 Barbara e Gian Paolo Borsetto, Elena Cornaro Piscopia. La Venexiana prima laureanda al mondo, Venise, 2010
Спасылкі «Elena Lucrezia Cornaro Piscopia», Biographies of Women Mathematicians, Agnes Scott College
Катэгорыя:Жанчыны-вучоныя Катэгорыя:Філосафы Італіі Катэгорыя:Матэматыкі Італіі