thumb|Франчэска Сфорца. Партрэт працы Баніфацыа Бемба, Пінакатэка Брэра, Мілан. thumb|Род Сфорца thumb|Замак Сфорца ў Мілане. Сфорца — кіруючая дынастыя ў Італіі перыяду Рэнесансу, герцагі Міланскія.

Гісторыя дынастыі Заснавальнікам роду быў Муцыа Атэндола (1369—1423), празваны «Сфорца» (ад — «напружваць, душыць», дзеяслоў, утвораны ад — «сіла»), кандацьер з Раманьі, які служыў неапалітанскім каралям з анжуйскай дынастыі.

Яго сын Франчэска Сфорца стаў кіраваць Міланам з 1450 г., стаўшы герцагам пасля свайго цесця, апошняга з роду Вісконці. У гэтай сям'і быў шэраг добрых кіраўнікоў, роўна як і некалькі дэспатаў, некаторыя з якіх былі разумова неўраўнаважанымі.

Пасля род Сфорца злучыўся з сям'ёй Борджыа праз палітычны шлюб Лукрэцыі Борджыа і Джавані Сфорца (пабочнага сына Кастанца Сфорца). Вядомыя прадстаўнікі Франчэска Сфорца — першы герцаг міланскі, пабочны сын Муцыа Атэндола. Ажаніўся з Б'янкай Вісконці. Алесандра Сфорца — яго малодшы брат. Батыста Сфорца, дачка Алесандра, жонка Федэрыга да Мантэфельтра, герцага Урбінскага — мадэлі знакамітых парных партрэтаў П’ера дэла Франчэска. Ладавіка Сфорца (Людовіка) (1452—1508) па мянушцы «Маро» (Маўр, Цёмны), таленавіты рэнесансны дзеяч, вядомы таксама тым, што ўзяў на службу Леанарда да Вінчы, быў разбіты ў 1500 Людовікам XII Французскім (гл. Італьянскія войны). Б'янка Сфорца — жонка імператара Максіміліяна I. Бона Сфорца — польская каралева Бона. Кацярына Сфорца — «Тыгрыца Раманьі». Джавані Сфорца — адзін з мужоў знакамітай Лукрэцыі Борджыа, унук Алесандра Сфорца.

Тэрыторыя Міланскае герцагства складалася з вялікай часткі Ламбардыі, Генуі, Павіі і Пармы. Кіраўнікі з дынастыі Сфорца спрыялі ператварэнню Мілана ў значны культурны цэнтр.

Са смерцю Франчэска II дынастыя Сфорца спынілася; у 1535 Мілан увайшоў у склад уладанняў Іспаніі.

Міланскія герцагі з роду Сфорца

Франчэска Сфорца — 1450—1466 Галеаца Марыя Сфорца — 1466—1476, сын папярэдняга Джан Галеаца Сфорца — 1476—1494, сын папярэдняга Людовіка Маро — 1480—1499, рэстаўрацыя 1500. Дзядзька папярэдняга па бацьку Масіміліяна Сфорца — 1512—1515, сын папярэдняга Франчэска II Марыя Сфорца — 1521—1535, брат папярэдняга

Герб Сфорца

Творы мастацтва right|thumb|100px|Вісконці-Сфорца Таро Міланскі замак Кастэла Сфарцэска, на ўзор якога італьянскія архітэктары ўзвялі сцены Маскоўскага Крамля Адна са знакамітых калод Таро — калода Вісконці-Сфорца, датаваная 1428 годам, выраблена мастаком Баніфацыа Бемба да вяселля Б'янкі Вісконці з Франчэска Сфорца Tarot History - The Visconti-Sfroza Tarot Deck . Яго ж — парныя партрэты мужоў Леанарда да Вінчы доўга і безвынікова спрабаваў стварыць конную статую Франчэска Сфорца Роберт Уолэйс. Свет Леанарда. Частка IV. Веліч і трагізм. Рукапісны «Часаслоў Сфорца», ілюстраваны мініяцюрамі ў Брытанскай бібліятэцы, Лондан (каля 1490) Sakramentar Heinrichs II. Так званы «Трыпціх Сфорца» Рагіра ван дэр Вейдэна створаны мастаком для Алесандра Сфорца Weyden, Rogier van der «Алтар Сфорца» — гл. Майстар алтара Сфорца

У масавай культуры У рамане «Ганібал» сцвярджаецца, што доктар Лектэр — нашчадак гэтага роду.House_of_Sforza

Крыніцы

Літаратура

Коллинсон-Морлей Л. «История династии Сфорца», СПб, 2005.

Спасылкі

Афіцыйны сайт Кастэла Сфарцэска

Катэгорыя:Спісы кіраўнікоў Італіі

Катэгорыя:Дынастыі Італіі