Юндзяло́ўскае — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Заходняя Дзвіна, за 15 км на поўдзень ад горада Мёры, каля вёскі Стары Пагост.

Плошча паверхні возера складае 0,44 км². Даўжыня 1,22 км, найбольшая шырыня 0,39 км. Найбольшая глыбіня 4,8 м, сярэдняя 3,1 м. Даўжыня берагавой лініі 2,8 км. Аб’ём вады 1,38 млн. м³. Плошча вадазбору 1,7 км². Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны разараныя, на поўначы і поўдні тэраса вышынёй 1—1,3 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія і абрывістыя, на ўсходзе пад хмызняком. Дно плоскае, выслана сапрапелем, уздоўж берага пяском. Возера эўтрофнае бяссцёкавае. Слаба зарастае каля берагоў (пераважна чарот, трыснёг).

У возеры водзяцца лінь, шчупак, карась, плотка, акунь і іншыя віды рыб.

Літаратура Мельнікаў А. К. Юндзялоўскае возера //

Блакітная кніга Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1994.

Катэгорыя:Азёры Мёрскага раёна Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры Катэгорыя:Басейн Заходняй Дзвіны