Чэ́рас — возера ў Беларусі, у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Мёрыца (прыток Дзвіны), за 6 км на паўночны ўсход ад горада Мёры, каля вёскі Сушкі.

Назва На думку У. Тапарова, не выключана балцкае паходжанне назваў рэк Чарэса (басейн Прыпяці) і Чарэска (прыток Дзясны)В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 212..

Гідраграфія Плошча возера складае 0,99 км². Даўжыня 3,29 км, найбольшая шырыня 0,53 км. Даўжыня берагавой лініі 7,74 км. Найбольшая глыбіня 12,8 м. Аб’ём вады 6 млн м³. Плошча вадазбору 7 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, разараныя, месцамі пад хмызняком. Берагі пясчаныя, месцамі пад валунамі. Злучана на поўдні пратокай з Грэцкім возерам, на поўначы ручаём з возерам Сілоўскае. Па берагах некалькі крыніц.

Экалогія Эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае да глыбіні 1,5 м.

У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, плотка, гусцяра, краснапёрка, лінь, мянтуз, акунь, карась і іншыя віды рыб.

Каля возера населеныя пункты Захарні, Літоўчыкі, Новае Сяло, Сушкі.

Зноскі

Літаратура

Ліст карты N-35-20. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г.

Спасылкі Валерий Иванов-Смоленский Все озёра Беларуси. Т.6 Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Абстэрнаўская група азёр Катэгорыя:Азёры Мёрскага раёна Катэгорыя:Басейн Заходняй Дзвіны