thumb|Музей савецкай акупацыі на праспекце Руставелі ў Тбілісі
Музей савецкай акупацыі () — гістарычны музей, прысвечаны перыяду існавання савецкай улады ў Грузіі (1921—1991), ахвярам палітычных рэпрэсій савецкага рэжыму, анты-акупацыйным і нацыянал-ліберальным рухам Грузіі. Заснаваны 26 мая 2006 года. Музей з'яўляецца часткай грузінскага Нацыянальнага музея.
Рэакцыі Шэраг расійскіх палітыкаў засудзіў адкрыццё падобнага музея, заявіўшы, што гэта з'яўляецца інструментам нацыяналістычнай прапаганды ўладаў Грузіі. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы з Міхаілам Саакашвілі ў Санкт-Пецярбургу ў чэрвені 2006 года, таксама асудзіўшы існаванне музея, заявіў прэзідэнту Грузіі, што шматлікія з вядучых савецкіх лідараў, такіх, як Іосіф Сталін і Лаўрэнцій Берыя, з'яўляліся грузінамі. У адказ Саакашвілі прапанаваў Расіі адкрыць музей грузінскай акупацыі ў МасквеInternational Institute for Strategic Studies The View from Tbilisi . Пазней Саакашвілі растлумачыў: «Гэта Музей савецкай акупацыі, а не расійскай акупацыі Грузіі … Калі каго-небудзь гэта кранае, то гэта іх праблема, а не наша»WSJ — Arts, Theatre, Film, Music, Books, Food, Wine, Fashion, Events — WSJ.com<Ministry of Foreign Affairs of Georgia — Telecommunications .
У сакавіку 2007 годзе музей наведаў прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка, які прапанаваў адкрыць аналагічны музей на УкраінеPresident Yushchenko visits Museum of Soviet Occupation in Tbilisi / News / NRCU .
Глядзіце таксама Дзень савецкай акупацыі, Грузія Музей акупацый, Талін
Савецкай акупацыі Катэгорыя:Тбілісі Катэгорыя:Музеі і выстаўкі аб злачынствах камунізму Катэгорыя:Гістарычная палітыка Катэгорыя:Антыкамунізм