Дзя́гілі — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. У басейне ракі Вузлянка, за 7 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Мядзел, каля вёскі Дзягілі.

Плошча возера складае 1,37 км².Даўжыня 1,71 км, найбольшая шырыня 1,17 км. Даўжыня берагавой лініі 4,44 км. Найбольшая глыбіня 1,7 м, сярэдняя 1,3 м. Аб’ём вады ў возеры 1,75 млн м³. Плошча вадазбору 4 км². Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад, рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 1 м (на поўначы да 7 м), параслі хмызняком, на поўначы участкамі разараныя. Берагі сплавінныя, тарфяністыя, пад хмызняком. Паўночныя берагі пясчаныя. Дно выслана сапрапелем, уздоўж паўночнага берага — пяском. Пойма возера забалочаная. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае надводнай расліннасцю да глыбіні 1—1,2 м. 3 возера бярэ пачатак Дзягільскі канал.

Водзяцца лешч, шчупак звычайны, язь, плотка, лінь, акунь, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Літаратура

Ліст карты N-35-43 Выданне 1981 года. Праверана. Адпавядае стану мясцовасці на 1985 год.

Спасылкі Общая характеристика озёр Минской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Минской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Мядзельскага раёна Катэгорыя:Басейн Нарачы