Чарэя (, ) — аграгарадок (да 2010 г. — вёска)День Череи // Газета «Віцебскі рабочы», 18 снежня 2010 г., № 146 (22109 ў Беларусі, на беразе Чарэйскага возера. Уваходзіць у склад Лукомльскага сельсавета Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. За 38 км на поўдзень ад Чашнікаў, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Вятны; на шашы Чашнікі — Крупкі.
Назва Дзмітрый Даўгяла тлумачыў Чарэя са спасылкай на Георгія Трусмана, паводле якога тапонім утварыўся ад фінскага кораня keraja — збор, сход. Таксама Даўгяла спасылаецца на фінскае чэры — месца, пакрытае або парослае асотам ці хмызняком.
Гісторыя
На пачатку XV ст. вёска Лукомскага княства. Напэўна, пры вялікім князю Жыгімонце Кейстутавічы прынамсі частка княства, у тым ліку Чарэя, перайшла да гаспадара. Упершыню згадваецца не пазней за 1453 год у Кнізе данін вялікага князя Казіміра, калі ён даў баярыну Дашку «Канстанцінаву жонку ў Чэрсех», магчыма, Чарэі тычыцца і наданне тым самым часам маршалку Войтку двух «чалавек» ў «Зареи». Яшчэ раней значныя ўладанні ў Чарэі меў баярын Іван Чарэйскі, а пазней яго сыны — Місаіл, Міхаіл Пструх, Дашка і Сенька. У 1454 годзе Місаіл, тым часам епіскап смаленскі, і Міхаіл Пструх заснавалі каля Чарэі на возеры Галаўль (цяпер Чарэйскае) Траецкі манастыр.
Чарэя была «дваром», потым мястэчкам і пазней горадам на беразе возера Галаўль. Сустракаюцца сцвярджэнні, што ў XIV—XVI ст. было Чарэйскае княства.
Праз шлюбы паміж панамі Чарэйскімі, князямі Друцкімі і панамі Сапегамі Чарэя перайшла да апошніх. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў увайшла ў склад Аршанскага павета Віцебскага ваяводства. Росквіту Чарэя дасягнула пры Льве Сапегу, які аднавіў манастыр, а ў 1599 годзе на востраве возера Галаўль збудаваў Траецкую (мясцовая назва «Белая») царкву ў стылі ранняга барока. Сцены царквы захаваліся да цяперашняга часу каля вёскі Белая Царква. Ад назвы Чарэі пайшло найменне старэйшай лініі Сапегаў, якая мела тут сваю рэзідэнцыю.
З XVI ст. Чарэйскае ўладанне Сапегаў было графствам, у яго склад уваходзілі Чарэя, маёнткі Чарэйскае, Абчуг, Асечна, Багатырова, Мялешкавічы, Котава, Дзенькаўшчына, Горы з Чарняўчыцамі, Рыдомль, войтаўства Дакучын, а таксама некалькі асобных вёсак і шляхецкіх «засценкаў».
У 1660 годзе ў ходзе вайны 1654—1667 гадоў каля мястэчка адбыўся бой з маскоўскімі войскамі, у якім браў удзел Павел Ян Сапега.
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772) Чарэя стала сталіцай рэшты Віцебскага ваяводства. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, мястэчка, цэнтр воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні. У канцы XVIII ст. Чарэйскае графства Сапегаў распалася, асобныя маёнткі трапілі да іншых уласнікаў, найбольшая частка графства перайшла да Мілашаў.
У вайну 1812 года Чарэю на 6 месяцаў занялі французы, у ліпені—лістападзе тут стаяў корпус маршала Легарнэ, потым — маршала Віктора. Жыхары мястэчка бралі актыўны ўдзел у паўстанні 1863—1864 гадоў. У 1863 годзе адкрыта царкоўна-прыхадская школа, дзе навучаліся 20-30 вучняў. Станам на 1880 год у Чарэі 2 мураваныя і 198 драўляных будынкаў, мураваныя царква і касцёл, яўрэйская малітоўная школа.
Паводле пастановы І з’езду КП(б) Беларусі ад 1.1.1919 года Чарэя ў складзе БССР, аднак ужо 16.1.1919 года разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ўключана у склад РСФСР. У 1924 годзе Чарэю вярнулі ў склад БССР, цэнтр сельсавета (існаваў да 8 красавіка 2004Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области ). Станам на 1996 год 321 двор.
Насельніцтва 1880 — 2112 чал.Czereja // S. 797. (1039 муж. і 1073 жан.), з іх 775 праваслаўных, 44 каталікі, 1 пратэстант (жанчына), 1292 іўдзеяў (636 муж. і 656 жан.); 1996 — 731 чал.; 2003 — 597 жыхароў, 250 двароў — С. 250.; 2005 — 537 чал. 2019 — 315 чал.
Інфраструктура У Чарэі працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бібліятэка, клуб.
Славутасці thumb|150px|Касцёл, інтэр’ер Гарадзішча Могілкі яўрэйскія Царква Святога Міхаіла Арханёла (XVII ст.)
Страчаная спадчына Касцёл Святога Міхаіла Арханёла (XVII ст.) Сінагога Сядзібна-паркавы комплекс Мілашаў
Вядомыя асобы Майсей Ізраілевіч Аксянцаў (1897—1965) — вучоны ў галіне паталагічнай фізіялогіі, доктар медыцынскіх навук. Самуіл Іосіфавіч Вальфсон (1904—1965) — спецыяліст у галіне нафтавага матэрыялазнаўстваhttps://www.oil-industry.net/test_autor.php?ELEMENT_ID=233181&sphrase_id=52563&clear_cache=Y. Леанард Аляксандравіч Кажарскі (нар. 1930) — беларускі архітэктар. Бэла Ільінічна Мебіль (1905—1970) — журналісткаhttps://nlr.ru/nlr_history/persons/info.php?id=1084. Оскар Мілаш (1877—1939) — французскі паэт, драматург, празаік, філосаф-містык. Яўген Піліпавіч Іваноўскі (1918—1991) — Герой Савецкага Саюза. Васіль Аляксандравіч Дзямідаў (1921—1989) — Герой Савецкага Саюза.
Крыніцы
Літаратура
Czereja // S. 797—798.
Спасылкі
г. п. Чарэя на Radzima.org г. п. Чарэя на Globustut.by Згадкі пра Чарэю ў Віцебскім летапісу Фотаздымкі Чарэі і Белай Царквы В именинниках — Черея
Катэгорыя:Лукомльскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Чашніцкага раёна