Ковель () — горад абласнога падпарадкавання ў Валынскай вобласці Украіны, на рацэ Тур’я. Адміністрацыйны цэнтр Ковельскага раёна. Плошча 47,3 км². Насельніцтва 70 тыс. чал. (2024).

Знаходзіцца за 70 км на паўночны захад ад Луцку. Адзін з найбуйнейшых чыгуначных вузлоў Заходняй Украіны. Праз горад праходзяць аўтамагістралі , еўрапейскага значэння і , дзяржаўнага значэння.

Гісторыя XIV ст.: першыя згадкі пра паселішча, у Вялікім Княстве Літоўскім; меў замак. XV ст.: уладанне Сангушак. 24 снежня 1518: атрымаў Магдэбургскае права. 1543: перайшоў да каралевы Боны. 1547: у Ковелі натуральную рэнту замянілі грашовай — па адным чырвонцы з кожнага будынка. 1556: выйшла каралеўская грамата, якая дазволіла мясцовым рамеснікам ствараць цэхі; у Ковелі праводзілася два кірмашы ў год. 1564: вялікі князь Жыгімонт Аўгуст перадаў Ковель у валоданне ўцекачу з Масковіі князю А. Курбскаму. 1565/66: у Валынскім ваяводстве. 1569: паводле ўмоў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага. XVII ст.: буйны эканамічны і гандлёвы цэнтр заходняй Валыні. 1790: паводле інвентара, у Ковелі было больш за 400 дамоў. 1795: у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, цэнтр павету Валынскай губерні. 1893: у Ковелі дзейнічалі 4 праваслаўныя цэрквы, касцёл, сінагога, 7 яўрэйскіх малітоўных дамоў; працавалі мужчынская і жаночая, прыватная 2-класнае жаночае вучылішчы, 2 бальніцы (адна яўрэйская), 2 аптэкі, 1 друкарня, 2 фатаграфіі. 1921: згодна з Рыжскім мірным дагаворам увайшоў у склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Валынскім ваяводстве. 1939: у складзе Украінскай ССР. 28 чэрвеня 1941 — 7 ліпеня 1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва 1863 — 3646 чал. 1881 — 4675 чал. 1893 — 15 116 чал, з іх паводле веравызнання: праваслаўных 5498, рыма-каталікоў 3088, іўдзеяў 5810, пратэстантаў 612, іншых 108; паводле саслоўя: шляхты 696, мяшчан 13 032, сялян 1266, замежных падданых 65, іншых 57. 1972 — 36 тыс. чал. 1991 — 69,7 тыс. чал. 2009 — 69 тыс. чал.

Эканоміка Завод сельскагаспадарчых машын, льнозавод; дрэваапрацоўчы, будматэрыялаў, мясны камбінаты.

Славутасці Гістарычная забудова горада (кан. XIX — пач. XX стст.) Касцёл Св. Ганны (перавезены з вёскі Вішанькі, 1771) Сінагога (XIX ст.) Царква Дабравешчання Прасв. Багародзіцы (1877) Царква Св. Міхала (1903) Царква Уваскрэшэння Хрыстова (1877)

Галерэя

Гарады-пабрацімы

Хэлм, Польшча (1995) Буча, Украіна (2001) Вальсродэ, Германія (2003) Пінск, Беларусь (2003) Ржэў, Расія (2003) Легіянова, Польшча (2005) Уцяна, Літва (2005) Бжэг Дольны, Польшча (2005) Лэнчна, Польшча (2006) Смела, Украіна (2006) Красныстаў, Польшча (2008) Барзінггаўзен (2008)

Вядомыя асобы Зіновій Лявонцьевіч Пазнякевіч (нар. 1932) — беларускі геолаг. Леанід Канстанцінавіч Шулаеў (нар. 1948) — беларускі архітэктар.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Валынскай вобласці