І́са — возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці на мяжы з Расіяй, у басейне ракі Обаль, за 40 км на поўнач ад горада Гарадок, за 8,5 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Езярышча.
Возера знаходзіцца сярод забалочанага лесу. Плошча паверхні возера складае 0,38 км². Найбольшая глыбіня 1,3 м, сярэдняя 0,8 м. Даўжыня 1,03 км. Найбольшая шырыня 0,53 км. Даўжыня берагавой лініі 3,05 км. Аб’ём вады 0,22 млн м³. Плошча вадазбору 30,5 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны невыразныя. Берагавая лінія моцназвілістая. Берагі сплавінныя. Пойма шырынёй 20—100 м, забалочаная. Дно выслана сапрапелем. Возера дыстрофнае, слабапраточнае. Поўнасцю зарастае. На возеры 3 астравы агульнай плошчай 0,4 га. Праз возера цячэ ручай Чарнуя.
У возеры водзяцца лінь, шчупак, акунь, карась, плотка, краснапёрка.
Літаратура
Ліст карты N-35-12. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 год.
Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Обалі