Дваццаты з’езд КП(б)Б. Адбыўся 20 — 23 верасня 1952 г. у Мінску. Прысутнічалі 711 дэлегатаў з рашаючым і 145 з дарадчым голасам ад 127 436 членаў і кандыдатаў у члены партыі.
Парадак дня справаздача ЦК КП(б)Б (М. С. Патолічаў) справаздача Рэвізійнай камісіі (В. Я. Сядых) абмеркаванне праекта ЦК ВКП(б) «Дырэктывы XIX з’езда партыі па пяцігадоваму плану развіцця народнай гаспадаркі СССР на 1951—1955 гг.» (М. В. Зімянін) абмеркаванне праекта ЦК ВКП(б) «Тэкст змененага Статута партыі» (Ц. С. Гарбуноў) выбары ЦК КП(б)Б выбары Рэвізійнай камісіі КП(б)Б выбары дэлегатаў на XIX з’езд партыі па 5-му пяцігадоваму плану развіцця народнай гаспадаркі СССР і «Тэкст змененага Статута партыі»
Вынікі з’езда З’езд выбраў ЦК КП(б)Б у складзе 127 членаў і 65 кандыдатаў у члены, Равізійную камісію КП(б)Б з 34 членаў, 32 дэлегатаў з рашаючым і 6 з дарадчым голасам на XIX з’езд ВКП(б).
Літаратура Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК / Институт истории партии при ЦК КПБ — филиал Института марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. Т. 4: 1945—1955. — Мн.: Беларусь, 1986. — 615, с. Патолічаў, Н. С. Справаздачны даклад Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі на XX з’ездзе КП(б)Б / Н. С. Патолічаў. — Мн.: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1952. — 91, с.
Катэгорыя:З’езды КПБ Катэгорыя:1952 год у Мінску Катэгорыя:Верасень 1952 года