Слабадан Сімавіч (; нар. , , Сербія, СФРЮ) — сербскі футбаліст, паўабаронца клуба «Раднічкі» з Крагуеваца.

Клубная кар’ера Гуляў у Сербіі за клубы «Нові-Сад» і «Спартак» з Субаціцы, у складзе апошняга правёў 4 гульні ў Лізе Еўропы.

У лютым 2012 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама», дзе хутка замацаваўся ў аснове. Доўгі час гуляў як апорны паўабаронца, але з ліпеня 2013 года стаў часцей выступаць на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Тады ж стаў часам выконваць функцыі капітана камандыСлободан Симович: «Капитанская повязка - это большая честь» .

Сезон 2014 пачынаў, выходзячы на замену, а ў чэрвені 2014 года зноў замацаваўся ў апорнай зоне дынамаўцаў.

У студзені 2015 года перайшоў у браціслаўскі «Слован»Слободан Симович заключил контракт с братиславским "Слованом" (ФОТО). У ліпені 2016 года далучыўся да «Хапаэля» з Кфар-Савы, а ў чэрвені 2017 года стаў іграком «Актабэ».

У лютым 2018 года прыбыў на прагляд у барысаўскі БАТЭ і неўзабаве падпісаў кантрактБАТЭ объявил о подписании контракта со Слободаном Симовичем. Пачынаў сезон у стартавым складзе барысаўчан, аднак у красавіку 2018 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў на доўгі тэрмін. Толькі ў кастрычніку 2018 года пачаў з’яўляцца на полі ў матчах за дубль. У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з БАТЭБАТЭ объявил о продлении контракта с Симовичем. У сезоне 2019 выступаў нерэгулярна, у маі і чэрвені не гуляў з-за траўмы. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў БАТЭСимович официально покинул БАТЭ.

У студзені 2020 года стаў іграком венгерскага клуба «Кішварда»Экс-защитник БАТЭ Симович перешел в венгерский клуб. У студзені 2023 года вярнуўся ў Сербію, папоўніўшы склад «Калубары», а ў чэрвені 2023 года перайшоў у «Раднічкі» з Крагуеваца.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2018 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2014, 2019 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2012, 2013 Срэбраны прызёр чэмпіянату Славакіі: 2015/16 Бронзавы прызёр чэмпіянату Славакіі: 2014/15 Срэбраны прызёр чэмпіянату Венгрыі: 2021/22

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Сербіі Катэгорыя:Ігракі ФК Нові-Сад Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Субаціца Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Слован Браціслава Катэгорыя:Ігракі ФК Хапаэль Кфар-Сава Катэгорыя:Ігракі ФК Актабэ Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Кішварда Катэгорыя:Ігракі ФК Калубара Катэгорыя:Ігракі ФК Раднічкі Крагуевац