Кляштар канонікаў рэгулярных латэранскіх — колішні рымска-каталіцкі сакральны комплекс у Быхаве, узведзены ў XVII ст. Знаходзіцца на высокім правым беразе ракі Дняпро, на поўнач ад замка. У склад комплексу ўваходзіў касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, які ў 1960-я зруйнавалі савецкія ўлады.
Гісторыя 110px|thumb|left|Кляштар, да 1918
У 1619 уладальнікі Быхава Хадкевічы С. 394. фундавалі ў ім кляштар канонікаў латэранскіх з драўляным касцёлам пад тытулам Святога Казіміра. У 1765 тагачасныя ўладальнікі места Сапегі збудавалі на месцы драўлянага новы мураваны касцёл пад тытулам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.
Пасля здушэння вызваленчага паўстання (1830—1831) улады Расійскай імперыі скасавалі кляштар С. 395., у будынках якога размясцілася жаночая гімназія. Пазней у кляштарным корпусе працавала расійская вязніца.
У наш час у колішнім кляштары працуе аўтамабільная школа, будынак дагэтуль не вярнулі каталікам.
Літаратура
Спасылкі
Здымкі на Radzima.org
Катэгорыя:Культавыя збудаванні Быхава Катэгорыя:Колішнія кляштары Беларусі