Юбілейная капліца — рымска-каталіцкая капліца ў Мінску, збудаваная ў 1826 годзе ў гонар 1500-годдзя Нікейскага сабору. Знішчана за савецкім часам.
Месцілася на Юбілейная плошчы (плошча атрымала сваю назву ад імя капліцы) прыкладна на тым месцы, дзе цяпер стаіць крама «Тэхніка ў быце»Юбілейная плошча // С. 31.
Гісторыя У 1825 годзе ў свеце ўрачыста адзначаўся юбілей Нікейскага (Усяленскага) сабора, які зацвердзіў галоўныя дагматы і сімвалы хрысціянства. Рымскі Папа Леў XII абвясціў гэты год юбілейным, аднак у беларускіх касцёлах свята адзначалі ў наступным годзе. Менавіта тады на ўскраіне Мінска ўзвялі сціплы помнік-капліцу С. 108.
Капліца не пацярпела ў Другую сусветную вайну, знішчана савецкімі ўладамі пасля 1947 года.
Архітэктура Помнік архітэктуры класіцызму, уяўляла сабой квадратны пастамент з круглай калонай, завершанай крыжам.
Галерэя
Літаратура
Катэгорыя:Збудаванні Мінска ў стылі класіцызм Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Мінска Катэгорыя:Колішнія культавыя збудаванні Беларусі Катэгорыя:Капліцы Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 1826 годзе Катэгорыя:1826 год у Мінску Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Беларусі, знішчаныя савецкай уладай