Са́жань — састарэлая адзінка вымярэння даўжыні, якая выкарыстоўвалася на землях Беларусі, Расіі і Украіны з XI стагоддзя. Яна заставалася ў шырокім ужытку да афіцыйнага пераходу на метрычную сістэму мер, які адбыўся ў РСФСР у 1918 годзе, а ў БССР — у 1920-я гады. У XIX стагоддзі памер сажня быў канчаткова замацаваны на ўзроўні трох аршынаў, што адпавядае 2,1336 метра.
Акрамя вымярэння адлегласці, сажнем называлі спецыяльную прыладу для абмервання зямельных участкаў, а таксама вызначаную меру дроў, роўную аднаму кубічнаму сажню.
Этымалогія Тэрмін паходзіць ад праславянскага *sęženь, утворанага ад дзеяслова *sęgati (сягаць). Першапачаткова слова абазначала адлегласць паміж канцамі пальцаў разведзеных у бакі рукПреображенский А. Г. Этимологический словарь русского языка: В 2 т. Т. 2: П—Я. — М.: ГИС, 1959. — 719—1284 с. — С. 224.. Самае ранняе ўжыванне гэтага паняцця ў помніках агульнаўсходнеславянскага пісьменства выявіў І. Сразнеўскі ў дакуменце, датаваным 1068 годзеСрезневский, І. І. Материалы для словаря древнерусского языка по письменным памятникам: Труд І. І. Срезневского. Т. 3: Р—Н. и доп. — СПб.: Отд. рус. яз. і словесности Акад. наук, 1912. — с. 1684, 272 с. — С. 908..
Мае кагнаты ў многіх славянскіх мовах: ст.-бел. сажень; укр. са́жень (м. р.); рус. са́жень (ж. р.); ст.-рус. сажень, сѧжень; польск. sążeń; в.-луж. sažeń; н.-луж. sežań, sćežań; чэш. sáh (ст.-чэш. sažež); славацк. siaha; серб.-харв. се̏жа̑њ; славен. sézenj.
Гісторыя і разнавіднасці Да дзяржаўнай уніфікацыі памер сажня не быў сталым і залежаў ад спосабу вымярэння з дапамогай цела чалавека. Вылучаліся два асноўныя віды: Прамы (махавы) сажань — адлегласць паміж канцамі пальцаў распасцёртых у бакі рук. Яго велічыня вагалася ад 1,52 да 1,76 метра. Касы сажань — адлегласць паміж пальцамі нагі і выцягнутай па дыяганалі рукі. Памер такой адзінкі складаў ад 2,16 да 2,48 метра.
У сістэме мер Вялікага Княства Літоўскага, зацверджанай пастановай сойма 1766 года, сажань складаўся з трох локцяў. Пры памеры локця ў 64,94 см велічыня літоўскага сажня раўнялася 194,82 смГорбачевский Н. І. Словарь древнего актового языка Северо-Западного края і царства Польского / составлен архивариусом Центрального архива древних актовых книг... Н. Горбачевским. — Вильна: издан иждивением Виленского учебного округа, 1874. — , XVIII, 397 с. — С. 325..
На Віцебшчыне ў XIX стагоддзі, як адзначаў даследчык А. Семянтоўскі, адначасова выкарыстоўваліся тры тыпы сажняў: казённы (або косы), махавы (або ручны) і купецкі (дзевяціфутавы)Сементовский, А. М. О мерах и весе, употребляемых в Витебской губернии / составлено А. М. Сементовским. — Витебск: издание Витебского статистического комитета, 1874. — , 19 с. — С. 12.. У 1835 годзе ў Расійскай імперыі памер адзінкі быў уніфікаваны і прыраўняны да 7 англійскіх футаў, што адпавядала 3 аршынам або 48 вяршкам (2,1336 метра).
Пісьмовыя згадкі У старажытных інвентарах і актах захавалася шмат прыкладаў ужывання гэтай меры для апісання маёмасці і будынкаў: «…занявши вширки на локоть, а вдлужъ можетъ быть на двѣсти сажней, тамъ же дей плотомъ новымъ загородити казалъ» (дакумент 1502—1793 гг.)Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси... Т. 5 (дополнительный) / изданный О. Щербицким и А. Демьяновичем. — Вильна: Печатня А. Г. Сыркина, 1871. — XVI, 256, 135 с. — С. 21.; «Отъ вежы воротное до тое вежы, где каплица, 20 сажонъ…»Документы Московского архива Министерства юстиции. Т. 1 / [поготовил М. Довнар-Запольский]. — М.: Товарищество типографии А. І. Мамонтова, 1897. — XXIII, 569 с. — С. 91.; «Дому того будованья: напервей свѣтлица трехъ сажонъ, соломою накрыта…» (інвентары XVI ст.)Акты, издаваемые Комиссией, высочайше учрежденной для разбора древних актов в Вильне: [в 39 т.]. Т. 14: Инвентари имений XVI-го столетия, 1501—1599 гг. — Вильна: Типография А. К. Киркора, 1887. — XXIV, 702 с. — С. 280..
У мастацкай літаратуры і фразеалогіі У сучаснай мове слова сажань сустракаецца ў творах на гістарычную тэматыку або для надання тэксту народнага каларыту. У Я. Коласа яно ўжываецца як мера адлегласці («трудна ўстаяць за тры сажні ад агню»Колас, Я. Збор твораў: у 12 т. Т. 4: Апавяданні, 1906—1917. — Мн.: Дзяржвыд БССР, 1962. — 558, с. — С. 227.) і як мера аб’ёму дроў («купіў асігнату на сажань дроў»Колас, Я. Збор твораў: у 12 т. Т. 5. — Мн.: Дзяржвыд БССР, 1962. — 719 с. — С. 239.). Уладзімір Караткевіч выкарыстоўваў прыметнік «сажэнны» для апісання высокага росту чалавекаКараткевіч, У. Каласы пад сярпом тваім: раман. [Кн. 1: Выйсце крыніц]. — Мн.: Беларусь, 1968. — 361, c. — С. 82..
Спецыяльную прыладу для вымярэння палеткаў у выглядзе шырокага цыркуля (таксама вядомую як «каза») у народзе называлі сажнем або сажонкайГалавач, П. Збор твораў: у 3 т. Т. 3: Праз гады: раман. — Мн.: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1958. — 422, с. — С. 163..
Кемлівасць і праніклівасць чалавека ў беларускай мове апісваюцца фразеалагізмам «бачыць на тры сажні пад зямлёй»Крапіва, К. Збор твораў: у 4 т. Т. 2: Проза. — Мн.: Дзяржвыд БССР, 1963. — 415 с. — С. 44.. Прыметнікі сажнёвы або сажэнны паказваюць на памер або таўшчыню прадмета, што адпавядае гэтай гістарычнай мерыСамуйлёнак, Э. Збор твораў: У 2 т. Т. 1. — Мн.: Дзярж. выд-ва БССР, 1952. — 446, с. — С. 46..
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гістарычныя адзінкі вымярэння Катэгорыя:Адзінкі вымярэння адлегласці
Катэгорыя:Руская сістэма мер