Ганна Мікалаеўна Кісліцына (нар. 8 верасня 1967, Драгічын, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі літаратурны крытык, літаратуразнаўца, публіцыст. Доктар філалагічных навук (2016).
Біяграфія Яе бацькі — доктар філалагічных навук Міхась Тычына і літаратурны крытык Ала Кабаковіч.
Скончыла Беларускі філіял філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, аспірантуру Інстытута літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Пасля вучобы выкладала ў Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа.
Старшы навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАНБ Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Аўтар манаграфій па гісторыі літаратуры. Вядзе калонку ў газеце «Звязда» і калонку на сайце «Новая Еўропа». З 2018 года вядзе рубрыку на TUT.BY з літаратурнымі і крытычнымі артыкуламі.
Узнагароды
2004 — лаўрэат літаратурнай прэміі «Залатая літара» за зборнік «12+1» (сумесна з А. Івашчанкам, А.Хадановічам). 2007 — лаўрэат прэміі Зоры Кіпель (2007) за даследаванні ў галіне беларусазнаўства.
Бібліяграфія
«Алесь Разанаў: праблема мастацкай свядомасці» (1997); «Лірычная мініяцюра як жанр беларускай літаратуры» (2000); «blonde attack» (2006); «Новая літаратурная сітуацыя: змена культурнай парадыгмы» (2006); «Чалавек постмадэрну ў сучаснай беларускай літаратуры» (2010). Культурны градыент: ідэі, маніфесты, кірункі беларускай літаратуры на мяжы ХХ ― ХХІ стагоддзяў. — Мн.: Права і эканоміка, 2015.
Літаратура
Аляшкевіч М. Ганна Кісліцына ў плыні сучаснай беларускай літаратуры… // «Маладосць» № 3(640), 2007. — С. 98-102.
Спасылкі
Зоры не спяць: Ганна Кісліцына і літаратурная крытыка // Белсат
Катэгорыя:Дактары філалагічных навук Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі