Роджэр Уолкат Сперы (, , Хартфард, Канектыкут, ЗША — , Пасадэна, Каліфорнія, ЗША) — нейрапсіхолаг, прафесар псіхабіялогіі, які атрымаў у 1981 годзе разам з Дэвідам Х’юбелам і Торстэнам Візелем Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне «за адкрыцці, якія датычацца функцыянальнай спецыялізацыі паўшар’яў галаўнога мозгу»Voneida, T. J. (1997). «Roger Wolcott Sperry. 20 August 1913—17 April 1994: Elected For.Mem.R.S. 1976». Biographical Memoirs of Fellows of the Royal Society 43: 463. doi:10.1098/rsbm.1997.0025Miller, J. G. (1994). «Roger Wolcott Sperry. Born August 20, 1913--died April 17, 1994». Behavioral science 39 (4): 265—267. PMID 7980367Trevarthen, C. (1994). «Roger W. Sperry (1913—1994)». Trends in Neurosciences 17 (10): 402—404. doi:10.1016/0166-2236(94)90012-4Hubel, D. (1994). «Roger W. Sperry (1913—1994)». Nature 369 (6477): 186. doi:10.1038/369186a0. PMID 8183336Bogen, J. E. (1999). «Roger Wolcott Sperry (20 August 1913-17 April 1994)». Proceedings of the American Philosophical Society 143 (3): 491—500. PMID 11624452.

Біяграфія Сперы нарадзіўся ў горадзе Хартфард, штат Канектыкут у сям’і Фрэнсіса Бушнэла і Фларэнцыі Крэмер Сперы. Яго бацька працаваў у банкаўскай сферы, а яго маці выкладала ў бізнес-школе. Яго сям’я належала да вярхушкі сярэдняга класа, дзе асаблівая ўвага надавалася паспяховасціAntonio E. Puente, «Roger Wolcott Sperry (1913—1994)», American Psychologist, 1995. У Роджэра быў адзін брат, Расэл Луміс. Іх бацька памёр, калі Роджэру было 11 гадоў. Пасля гэтага яго маці стала памочнікам дырэктара ў мясцовай сярэдняй школе.

У 1937 годзе Сперы скончыў Оберлін-каледж. Атрымаў ступень доктара філасофіі ў галіне заалогіі ў Чыкагскім універсітэце ў 1941 годзе. Пасля гэтага ён займаўся даследаваннямі разам з Карлам Лэшлі ў Гарвардзе.

У 1949 годзе Сперы ажаніўся з Нормай Гэй Дэўпры. У іх нарадзіліся сын, Глен Майкл, і дачка, Джанэт ХоўпPuente, Antonio (November 1995). American Psychologist. Obituaries..

У 1954 годзе Сперы заняў месца прафесара ў Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце, дзе правёў найбольш вядомыя з сваіх эксперыментаў.

Аўтар навуковых прац па нейрафізіялогіі зроку, функцыянальнай спецыялізацыі паўшар’яў галаўнога мозга чалавека.

Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1960), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1963), Лонданскага каралеўскага таварыства, Папскай акадэміі, замежны член Расійскай АН (1988).

Узнагароды 1973 — Прэмія Пасана (Passano Award) 1979 — Прэмія Вольфа па медыцыне 1979 — Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні 1981 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне

Літаратура

Спасылкі

Сайт пра Роджэра Сперы Аўтабіяграфія Роджэра Сперы на сайце Нобелеўскага камітэта

Некралог у The National Academies Press

Катэгорыя:Псіхолагі ЗША Катэгорыя:Нейрабіёлагі ЗША Катэгорыя:Біёлагі XX стагоддзя Катэгорыя:Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Замежныя члены АН СССР Катэгорыя:Замежныя члены РАН