Мікола Канстанцінавіч Багадзяж (, вёска Траянаўка, , Мінскай вобласці — ) — беларускі гісторык і журналіст. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, Беларускага саюза журналістаў, сябар Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.

Біяграфія У 1984 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў настаўнікам гісторыі ў Барысаўскім раёне, у 1985—1986 гадах у Валмянскай школе Дзяржынскага раёна. Потым працаваў у аддзеле археалогіі Інстытута гісторыі АН Беларусі, у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту. З 1990 года працаваў журналістам (у газетах «Чырвоная змена», «Цэнтральная газета», часопісах «Нёман», «Бярозка», выдавецтве «Триоль»Багадзяж Мікалай Канстанцінавіч // Нацыянальная літаратурная прэмія).

Займаецца даследаваннем і прапагандай гісторыі Беларусі. Аўтар кнігі «Сыны зямлі беларускай» (2002).

Сумесна з І. Масляніцынай (жонкай) напісаў кнігі «Слава і няслаўе» (1995), «Радзівілы — нясвіжскія каралі» (1997), «Радзівілы ў эпоху інтрыг і авантур» (2003) і інш. Шэраг артыкулаў прысвяціў радаводу Чапскіх, былых уладальнікаў Станькава (зараз у Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці), запісаў пра іх легенды і паданні.

Літаратура

Спасылкі Багадзяж Мікалай Канстанцінавіч // Нацыянальная літаратурная прэмія Мікола Багадзяж // Дзяржынская раённая ЦБС

Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі