Іры́на Алякса́ндраўна Масляні́цына (нар. , , Смаленскай вобласці, РСФСР, СССР) — беларуская журналістка, пісьменніца.

Біяграфія З 1975 года жыве ў Беларусі. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ (1988). Працавала ў газеце «Зара камунізму» (Пружаны, Брэсцкая вобласць). Потым вярнулася ў Мінск. Працавала на беларускім тэлебачанні, загадчыкам аддзела інфармацыі ў газеце «Літаратура і мастацтва» (2010—2012). З 2012 года ў часопісе «Алеся».

Творчасць Цікавілася жыццяпісамі графаў Чапскіх, значных землеўладальнікаў Койданаўшчыны, вядомых грамадскіх і дзяржаўных дзеячаў XIX—XX стст. Аўтар шэрагу кніг у суаўтарстве з Міколам Багадзяжам.

Літаратура

Спасылкі Ірына Масляніцына на Палічцы

Катэгорыя:Пісьменніцы Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Журналісты паводле алфавіта Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты Купідон»