Віталь Трубіла (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2011—2014).
Клубная кар’ера Выхаванец брэсцкага футбола, хутка апынуўся ў Мінску, а ў 2006—2012 гадах гуляў у Чэхіі.
У жніўні 2012 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з мінскім «Дынама». У мінскім клубе стаў выступаць на пазіцыі левага абаронцы. З’яўляўся на полі нерэгулярна: многа прапускаў праз траўмы, прайграваў канкурэнцыю за месца ў аснове Дзмітрыю Молашу. У выніку па заканчэнні сезона 2013 пакінуў мінскі клуб.
У студзені 2014 года падпісаў кантракт з «Гомелем». Спачатку гуляў на пазіцыі левага абаронцы, але хутка страціў месца ў аснове. Пазней, у жніўні 2014 года, быў выстаўлены гомельскім клубам на трансфер і перастаў з’яўляцца нават на лаўцы запасных. У снежні 2014 года кантракт з «Гомелем» быў разарваны.
У студзені 2015 года некаторы час трэніраваўся з брэсцкім «Дынама». Пазней прыбыў на прагляд у саратаўскі «Сокал», з якім у лютым 2015 года падпісаў кантракт. У складзе «Сокала» стаў пастаянным іграком асновы, у 12 матчах зрабіў тры галявыя перадачы. Па заканчэнні сезона, аднак, не атрымаў прапановы аб падаўжэнні кантракта.
6 ліпеня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Трубілы ў салігорскі «Шахцёр». Аднак Віталь спачатку заставаўся на лаўцы запасных і толькі з кастрычніка замацаваўся ў стартавым складзе на пазіцыі левага абаронцы.
У студзені 2016 года падпісаў кантракт з футбольным клубам «Мінск». У складзе «Мінска» замацаваўся ў якасці асноўнага левага абаронцы. У студзені 2017 года падоўжыў пагадненне са сталічным клубам яшчэ на год. У сезоне 2017 працягваў выступаць у аснове мінчан, толькі ў маі і з кастрычніка не гуляў праз траўмы. У снежні 2017 года пакінуў сталічны клуб.
У лютым—сакавіку 2018 года рыхтаваўся да новага сезона з «Крумкачамі», аднак пасля ўзнікнення ў клуба праблем з атрыманнем ліцэнзіі на ўдзел у Вышэйшай лізе ў сакавіку 2018 года далучыўся да «Слуцка», з якім неўзабаве падпісаў кантракт. Сезон 2018 пачынаў на лаўцы запасных, а з мая замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У снежні 2018 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам». У сезоне 2019 заставаўся іграком асновы, толькі ў красавіку і маі не гуляў з-за траўмы.
У снежні 2019 года падпісаў новае пагадненне з клубам. У сезоне 2020 з’яўляўся на полі нерэгулярна. У снежні 2020 года пакінуў «Слуцк» і неўзабаве абвясціў аб завяршэнні кар’еры.
Міжнародная кар’ера У студзені 2005 года выступаў за моладзевую зборную Беларусі на турніры ў Досе, але больш у моладзевую каманду не ангажаваўся.
У 2011 годзе дэбютаваў за нацыянальную зборную. Галоўны трэнер Георгій Кандрацьеў стаў пастаянна выклікаць Трубілу ў зборную, нават нягледзячы на тое што ён не мог замацавацца ў аснове мінскага «Дынама».
Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2004 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2012, 2013, 2015
Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-2 Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-Юні Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дарыда Катэгорыя:Ігракі ФК Банік Мост Катэгорыя:Ігракі ФК Фастаў Злін Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Прага Катэгорыя:Ігракі ФК Багеміянс 1905 Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Сокал Саратаў Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк