Роскільскі мір — мірны дагавор, заключаны Даніяй і Швецыяй 26 лютага 1658 года ў горадзе Роскіле (Данія). Гэтым мірам завяршылася дацка-шведская вайна 1657—1658 гадоў, распачатая каралём Даніі і Нарвегіі Фрэдэрыкам III. Данія, якая пацярпела паражэнне ад войскаў Карла X Густава, пагадзілася на велізарныя тэрытарыяльныя саступкі. Да Швецыі адышоў, у прыватнасці, паўвостраў Сконэ. Акрамя таго, Швецыя вызвалялася ад мыт за праход гандлёвых суднаў праз праліў Эрэсун. Данія таксама абавязалася перашкаджаць праходу праз пралівы ў Балтыйскае мора ўсіх флатоў краін, варожых Швецыі.
Катэгорыя:Мірныя дагаворы XVII стагоддзя Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Швецыі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Даніі Катэгорыя:Гісторыя Нарвегіі Катэгорыя:Падзеі 26 лютага Катэгорыя:1658 Катэгорыя:Права Нарвегіі