Арле́я — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Сосніца за 43 км на паўночны ўсход ад Полацка.

Назва В. Жучкевіч бачыць у назве Арлея тую ж аснову, што і ў беларускім слове араць, у спалучэнні з фармантам -ляВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 272, 271..

Найбліжэйшы адпаведнік — назва верхнедняпроўскай ракі Арлея (на ўсходзе ад смаленскага Кардымава)В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 176..

На думку У. Тапарова, той жа балцкі гідранімічны корань Arl- у назвах ракі Орлік на Верхнім Павоччы (ад яе назва горада Арол), прускага возера ArleВ. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. I // Балто-славянские исследования 1986. Москва, 1988. С. 166..

Значэнне назвы Арлея звязанае з рухам вады праз гэтае возера — яно праточнае.

Апісанне Плошча паверхні возера 0,65 км². Даўжыня 2,33 км, найбольшая шырыня 0,43 км. Найбольшая глыбіня 2,7 м, сярэдняя 1,9 м. Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з захаду на ўсход. Вышыня схілаў да 2 метраў. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, сплавінныя на захадзе. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Да глыбіні 1,5 м слаба зарастае. Возера эўтрофнае. У возера ўпадаюць 3 ручаі, у тым ліку Трэшчалі з возера Грыбна, і выцякае рака Дражбітка, злучаючая Арлею з возерам Болныра.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка, язь, карась і іншыя віды рыб.

Каля паўночна-ўсходняга берага вёска Арлея.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Возера Арлея

Катэгорыя:Басейн Сосніцы Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна