Уі́льям Та́ўнсенд А́йтан (, 2 лютага 1766, К'ю, Лондан, Англія — 9 кастрычніка 1849) — англійскі батанік і садоўнік.
Сын і пераемнік Уільяма Айтана (1731—1793). Успадкаваў дырэктарскі пост у Каралеўскіх батанічных садах у К'ю.
Наказам караля Георга IV разбіў сады ў Брайтане і ў Бакінгемскім палацы.
Падрыхтаваў і выпусціў у свет новае пашыранае выданне кнігі свайго бацькі «Hortus Kewensis» (5 volumes, London, 1810—1813).
Літаратура Taylor, George. Aiton, William Townsend. // Dictionary of Scientific Biography 1. New York: Charles Scribner’s Sons. 1970, 89-90. ISBN 0-684-10114-9.
Спасылкі Праверана 17 снежня 2008 г.
Катэгорыя:Батанікі Вялікабрытаніі