Не́сіна — возера ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лукомка каля вёскі Несіна.

Плошча паверхні возера 0,53 км². Даўжыня 2,03 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Найбольшая глыбіня дасягае 4,8 м, сярэдняя 2,8 м. Аб’ём вады 1,47 млн м³.

Катлавіна Несіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 5—7 метраў, на паўднёвым захадзе і паўночным усходзе да 13—16 м і стромкія. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі возера вышынёй да 0,2 м, на паўночным захадзе зліваюцца са схіламі катлавіны. Падводная частка катлавіны карытападобнай формы. Мелкаводдзе пясчанае. На глыбінях, большых за 2 метры, дно выслана глеем. На возеры 3 астравы агульнай плошчай каля 0,6 га.

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадае ручай Серабранка на поўначы, на поўдні выцякае меліярацыйны канал. Расліннасць распаўсюджана да глыбіні ў 2,6 м. Палоса прыбярэжнай расліннасці дасягае 20 м у шырыню.

У возеры водзяцца шчупак, плотка, акунь, гусцяра і іншыя віды рыб.

За 1 км ад паўночнага берага возера праходзіць аўтамабільная дарога .

Літаратура

Ліст карты N-35-46. Выданне 1980 года.

Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Лепельскага раёна