Уі́льям А́йтан (, 1731, каля Гамільтана, Шатландыя — 2 лютага 1793, К'ю, Лондан, Англія) — шатландскі батанік і садоўнік.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1731 годзе, у маленькай вёсачцы недалёка ад шатландскага горада Гамільтан. У 1754 годзе пераехаў у Лондан, дзе стаў памочнікам Філіпа Мілера, дырэктара Саду ў Чэлсі.

У 1759 годзе стаў дырэктарам толькі што адкрытага Каралеўскага батанічнага саду ў К'ю, які пад яго кіраваннем стаў самым багатым на свеце. Заставаўся дырэктарам да самай сваёй смерці.

Бацька батаніка Уільяма Таўнсенда Айтана, які атрымаў у спадчыну пост дырэктара батанічнага саду ў К'ю.

Друкаваныя працы Hortus Kewensis (3 volumes, London, 1789); каталог раслін саду ў К'ю, утрымлівае апісанне да 5 600, часткай датуль яшчэ невядомых, відаў раслін.

Літаратура Aiton William (1731-1793) Dictionary of National Biography, 1885—1900, Volume 01 Taylor, George. Aiton, William. // Dictionary of Scientific Biography 1. New York: Charles Scribner's Sons. 1970, 88-89. ISBN 0-684-10114-9.

Катэгорыя:Батанікі Вялікабрытаніі