Павел Крук (нар. ) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера Выхаванец клуба МТЗ-РІПА, з 2010 года гуляў за мінскае «Дынама», у асноўным за дубль.

У лютым 2013 года быў аддадзены ў арэнду ў клуб «Бяроза-2010», у другой палове сезона 2013 замацаваўся ў аснове.

Па заканчэнні сезона 2013 вярнуўся ў «Дынама», але ў лютым 2014 года зноў стаў іграком «Бярозы-2010» на сезон 2014. Неўзабаве атрымаў траўму і выбыў на невызначаны тэрмінЗащитник "Березы-2010" получил двойной перелом ноги. У чэрвені 2014 года вярнуўся на поле і стаў асноўным іграком «Бярозы-2010».

У пачатку 2016 года «Бяроза-2010» спыніла існаванне, пасля чаго Павел праходзіў прагляд у «Віцебску»Калинин, Журавлев, Крук и Барсуков на просмотре в "Витебске" і брэсцкім «Дынама»Пацевич, Карницкий, Крук и Забедашвили на просмотре в брестском "Динамо", але ў выніку ў сакавіку стаў іграком літоўскага «Тракая»Павел Крук стал третьим белорусским игроком в литовском "Тракае". Гуляў у Літве на працягу двух гадоў, з «Тракаем» станавіўся срэбраным і бронзавым прызёрам чэмпіянату краіны.

У пачатку 2018 года паслядоўна праходзіў прагляд у «Смалявічах», мінскіх «Тарпеда» і «Промні», але ў выніку ў красавіку стаў іграком «Белшыны»Павел Крук стал игроком "Белшины". У жніўні 2018 года перабраўся ў жыткавіцкі ЮАС.

У студзені 2019 года зноў апынуўся ў Літве, папоўніўшы склад дэбютанта A Лігі — клуба «Панявежыс»Белорусский защитник продолжит карьеру в литовском "Паневежисе". Стаў трывалым іграком стартавага складу, выступаў за каманду да канца сезона 2019.

У сакавіку 2020 года стаў іграком латвійскага клуба «Тукумс 2000», аднак з-за пачатку пандэміі COVID-19 так і згуляў за яго, летам 2020 года пакінуў клуб і завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Літвы: 2016 Бронзавы прызёр чэмпіянату Літвы: 2017

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Бяроза-2010 Катэгорыя:Ігракі ФК Рыцярэй Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК ЮАС Жыткавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Панявежыс Катэгорыя:Ігракі ФК Тукумс 2000