Паўвостраў Ско́нэ () — паўднёвы ўскраек Скандынаўскага паўвострава, тэрыторыя Швецыі. У Сярэдневякоўі паўвостраў належаў Даніі, перайшоў да Швецыі ў 1658 годзе паводле Роскільскага міру. У паўночнай частцы паўвострава знаходзіцца горад Мальмё.

Паўвостраў уразаецца ў мора на 100 км. На захадзе абмывацца пралівам Эрэсун, на поўдні і ўсходзе — Балтыйскім морам.

Рэльеф У адрозненне ад большай часткі Швецыі, паверхня раўнінная, з невялікай перавагай узвышшаў, з’яўляецца своеасаблівым пераходам ад гарыстай Швецыі да раўніннай Даніі. Сустракаюцца асобныя грады, складзеныя з гранітаў і гнейсаў. Расліннасць прадстаўлена змяшанымі іглічна-шыракалістымі лясамі, а таксама шыракалістымі лясамі з дуба і бука на бурых лясных глебах, верасоўнікі.

Сельская гаспадарка З сельскагаспадарчых культур на паўвостраве вырошчваецца ячмень і пшаніца. Акрамя таго, гэта адзіны рэгіён Швецыі, дзе апрацоўваецца цукровы бурак. Паўвостраў Сконэ лічыцца галоўным сельскагаспадарчым рэгіёнам краіны.

Гл. таксама Гістарычная правінцыя Сконэ.

Літаратура

Сконэ Сконэ Сконэ