Лу́нінец, таксама Луніне́цна́ціск —

Цытата: «Між іншым, — сказаў настаўнік, — мясцовыя людзі вымаўляюць назву нашага горада не „Луніне́ц“, як гаворыце вы і наогул усе прыезджыя, а „Лу́нінец“ з націскам на першым складзе» — В. Вольскі. () — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Лунінецкага раёна. Вузел чыгунак на Брэст, Гомель, Баранавічы, Сарны і аўтадарог. За 240 км на ўсход ад Брэста.

Назва Назва Лунінец памяншальная ад назвы вёскі Лунін, якая ў сваю чаргу паходзіць ад прозвішча Лунь. Дзякуючы будаўніцтву чыгункі Лунінец (маленькі Лунін) перасягнуў па значэнні вёску Лунін, імем якой быў названыЖучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 213..

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае Вядомы з 1449 года пад назвай Малы Лулін, шляхецкае ўладанне. З 1471 года сяло Лулінец маёнтка Ішкалдзь, належала Неміровічам. У 1552 годзе ўдава Я. П. Неміровіча Ганна Сапяжанка перадала сяло свайму пасынку полацкаму ваяводсе С. С. Давойне. Потым сяло належала Друцкім-Любецкім, Граўжышскім, Кунцэвічам, Долматам. З 1561 года сяло завецца Лунінец. З 1588 года ў Новагародскім павеце Вялікага Княства Літоўскага, 484 жыхары, 74 домы, вінакурня. У 1622 годзе Канстанцін Долмат падарыў Лунінец разам з сялянамі Дзятлавіцкаму мужчынскаму манастыру.

У складзе Расійскай імперыі Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1842 годзе маёнткі манастыра былі перададзеныя ў казну, а жыхары пераведзеныя ў катэгорыю дзяржаўных сялян. Развіццю Лунінца спрыяла будаўніцтва Палескіх чыгунак. З лістапада 1911 года па люты 1912 года тут жыў і працаваў Я. Колас.

Найноўшы час 28 кастрычніка (10 лістапада) 1917 года ў Лунінцы абвешчана Савецкая ўлада, тут адбыўся I з’езд Саветаў Пінскага павета. 18 лютага 1918 года акупіраваны германскімі войскамі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Савецкай Беларусі. Неўзабаве адноўлена савецкая ўлада, а горад апынуўся ў ЛітБел ССР. З лютага 1919 года Лунінец — адзін з важнейшых вузлоў абароны на Заходнім фронце ў час Савецка-польскай вайны. 10 ліпеня 1919 года заняты польскімі войскамі, у ліпені 1920 года — Чырвонай Арміяй, якая на пачатку восені, аднак, вымушана была пакінуць горад.

З 1921 года ў складзе Польшчы, цэнтр павета. На 1 верасня 1939 года ў горадзе жылі 4153 яўрэі — 36,4 % насельніцтваГосударственный архив Брестской области (ГАБО), — фонд 2136, опись 1, дело 7, лист 1; — С. 317..

З 1939 года ў БССР, з 1940 года — цэнтр раёна.

У гады Вялікай Айчыннай вайны з 10 ліпеня 1941 па 10 ліпеня 1944 года акупаваны германскімі войскамі. Было створана гета ў Лунінцы. У горадзе і раёне акупанты знішчылі 16,6 тыс. чалавек, вывезлі ў Германію 2,3 тыс. чалавек.

Насельніцтва

XVI стагоддзе: 1588 год — 484 чал., 74 дамы XVIII стагоддзе: 1795 год — 624 чал., 75 дамоў XIX стагоддзе: 1897 год — 3167 чал., 855 двароў XX стагоддзе: 1939 год — 8,3 тыс. чал.; 1956 год — 10,3 тыс.чал.; 1970 год — 14,3 тыс. чал.; 1995 год — 24,9 тыс. чал. XXI стагоддзе: 2006 год — 23,8 тыс. чал.; 2015 год — 24 220 чал.; 2016 год — 24 412 чал.; 2017 год — 24 712 чал.

Эканоміка Прадпрыемствы машынабудавання, будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай і харчовай прамысловасці. Гасцініца «Юбілейная». РУВП «Лунінецкі рамонтна-механічны завод» Філіял «Нарыхтоўча-вытворчы камбінат „Палессе“» Лунінецкага раённага спажывецкага таварыства ААТ «Лунінецкі малочны завод» ААТ «Лунінецлес» Філіял «Лунінецкі хлебазавод» РУВП «Брэстхлебпрам»

Культура Лунінецкі краязнаўчы музей.

СМІ Газета «Інформ-прагулка». Недзяржаўнае выданне. Уваходзіць у склад «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб’яднаныя Масмедыі“». Газета «Лунінецкія навіны». Орган мясцовых улад. Незалежны інтэрнэт-сайт «Media-Polesye»

Спорт У 2011 годзе ў горадзе адкрыты лядовы палац — аналаг арэн, пабудаваных раней у Пружанах і КобрынеУ Лунінцы пабудуюць лядовы палац Маецца плавальны басейн (адкрыты ў 2012 годзе). Апроч гэтага ў горадзе існаваў мотабольны клуб «Лунінец», які неаднаразова перамагаў у першынстве Еўропы па даным відзе спорту. У першынстве Беларусі па футболе гулялі футбольныя клубы «Лунінец»«Лунінец» Лунінец на сайце Footballfacts.ru і «Палессе»«Палессе» Лунінец на сайце Footballfacts.ru.

Славутасці

Касцёл Св. Іосіфа (1931). Свята-Крыжаўзвіжанская царква (1912—1921). Курган Бессмяротнасці (1967) Царква ў гонар абраза Божай Маці «Адшуканне загінулых» (2013)

Страчаная спадчына: Сінагога.

Вядомыя асобы

Аляксандр Аляксандравіч Дзічкоўскі (нар. 1946) — беларускі праваслаўны святар, мітрафорны протаіерэй. Ніна Васільеўна Дударга (нар. 1964) — беларускі палітык. Макс Корж (нар. 1988) — беларускі спявак. Мікалай Мінкевіч (1909—1980) — грамадскі дзеяч, лекар. Аляксандр Васільевіч Петрушэўскі (1898—1976) — генерал-палкоўнік, Герой Савецкага Саюза (1944). Іван Рыгоравіч Рабкавец (нар. 1975) — беларускі палітык. Аксана Спрынчан (нар. 1973) — беларуская пісьменніца. Веніямін (Тупека) (нар. 1968) — Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі (з 2020). Ірына Мікалаеўна Хлюстава (нар. 1978) — беларускі лёгкаатлет. Яўгеній Георгіевіч Шулакоў (1906—1966) — контр-адмірал (1988).

Ганаровыя грамадзяне Іван Лявонцьевіч Раманюк (1974)

Заўвагі

Зноскі

Літаратура

Белорусская ССР: крат. энцикл. Т. 1. — Мн., 1979.

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1449 годзе