Малары́та () — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Маларыцкага раёна, на р. Маларыце. За 52 км ад Брэста. Чыгуначная станцыя на лініі Брэст — Ковель (Украіна). Насельніцтва 11 891 чал. (2017).

Назва Горад згадваецца ў 1566 годзе як Рыта Малая. Назва перанесена з імя невялікай рэчкі Малой Рыты. Назва ракі ўтворана ад асновы рыцьВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 222, 331..

Гісторыя Упершыню згадваецца пад 1566 годам як велікакняжацкая вёска Малая Рыта ў складзе Берасцейскага староства. У 1768—1790 гадах у вёсцы дзейнічалі металургічная мануфактура і медны завод.

З 1795 года пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Маларыта ўвайшла ў склад Расійскай імперыі.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі.

З 1939 года ў БССР.

Маларыта была захоплена нямецкімі войскамі 22 чэрвеня 1941 года, акупацыя доўжылася да 20 ліпеня 1944 года. Увосень 1941 года немцы, рэалізуючы гітлераўскую праграму знішчэння яўрэяў, сагналі яўрэяў Маларыты і прылеглых вёсак у гета. У пасёлку былі забітыя каля 3000 чалавек, з якіх яўрэяў — каля 2800, у іх ліку жыхары як мястэчка, так і раёна.

З 1970 года горад.

Насельніцтва

Эканоміка Прадпрыемствы харчовай прамысловасці. ЗАТ «КварцМелПром».

Культура Штогод у горадзе праводзіцца Маларыцкі міжнародны марафон. Дзейнічае Маларыцкі раённы цэнтр народнай творчасці.

Адукацыя Сістэма адукацыі прадстаўлена 2 сярэднімі школамі, 1 гімназіяй, 5 дзіцячымі садамі, адной школай-садам.

Рэлігія У цэнтры горада, каля рэчкі Рыта, стаіць Свята-Мікалаеўская царква, будаўніцтва якой адносіцца да канца XIX стагоддзя. На вуліцы Піянерскай знаходзіцца каталіцкі касцёл.

СМІ Маларыцкая раённая газета «Голас часу».

Славутасці

Свята-Мікалаеўская царква (XIX стагоддзе), вул. Чырвонаармейская — Брацкая магіла (1944), вул. Савецкая, у скверы — Брацкая магіла (1946—1950), на старых могілках — Брацкая магіла танкістаў (1939), на могілках — Магіла ахвяр фашызму (1941—1944), на могілках —

Вядомыя асобы

Барыс Валер’евіч Пухоўскі (нар. 1987) — беларускі гандбаліст. Леанід Аркадзьевіч Тараненка (нар. 1956) — беларускі цяжкаатлет. Вадзім Віктаравіч Скрыпчанка (нар. 1975) — беларускі футбаліст і трэнер. Аляксандр Данілавіч Панько (нар. 1976) — беларускі вучоны-краязнавец. Віктар Іванавіч Шорыкаў (нар. 1950) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Гл. таксама Спіс вуліц Маларыты

Заўвагі

Літаратура

Спасылкі

Сайт горада Здымкі на Radzima.org Здымкі на Globustut.by