Цішыня, ціша — поўная ці частковая адсутнасць гукаў, шуму, іншых раздражняльнікаў слыху. Таксама ў пераносным значэнні словам "цішыня" абазначаюць душэўны спакой, адсутнасць варожасці і да т.п.ТСБМ-2005, таксама тут. Часам для кантрасту ў алегорыях цішынёй называюць не поўную адсутнасць гуку, а толькі адносную, напр., бязмоўнасць прыроды, што кантрастуе з шумам мегаполіса. Адносная цішыня карысная для здароўя, таму стомленым і хворым людзям раяць пазбягаць гучных шумаў. Але гукі ў дыяпазоне ад 20 да 60 дБ станоўча ўплываюць на чалавека.Что такое тишина? Лічыцца, што чалавек не можа пачуць абсалютную цішыню, бо ў любым выпадку будзе чуць гук уласнага сэрца.

Аўстралійскі псіхолаг-эвалюцыяніст і музыказнаўца Язэп Жарданія лічыць, што для сацыяльных жывёл (у тым ліку, для чалавека) цішыня можа з’яўляцца прыкметай небяспекі. Шмат якія сацыяльныя жывёлы выкарыстоўваюць, здавалася б, выпадковыя гукі для камунікацыі.Macedonia, J. (1986). Individuality in the contact call of the ring-tailed lemur (Lemur catta). American Journal of Primatology, 11, 163-179 Гэта сумесь розных гукаў, якія суправаджаюць штодзённае жыццё жывёл (напр., гукі харчавання), з іх дапамогаю члены групы захоўваюць аўдыёкантакт паміж сабой. Некаторыя сацыяльныя жывёлы ў выпадку небяспекі "цішэюць", сігналізуючы сваім маўчаннем пра сітуацыю. Чарлз Дарвін апісваў такія паводзіны ў групах дзікіх коней, буйной рагатай жывёлы.Charles Darwin (2004). The Descent of Men. London: Penguin Books. pg. 123.

Катэгорыя:Гук Катэгорыя:Акустыка