Арле́н Міха́йлавіч Кашкурэ́віч, таксама Арсен ( — Памёр мастак Арлен Кашкурэвіч — nashaniva.by, 20:48, 26.08.2013) — беларускі мастак-графік. Народны мастак Беларусі (1991)Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8. Мн.: Бел. Эн, 1999. — 576 с ISBN 985-11-0144-3. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972), Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1973).

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і службоўца. У Вялікую Айчынную вайну ў эвакуацыі ў Саратаве. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1953)Пётра Васілеўскі. Urbi et orbi — гораду і свету. // Дзеяслоў № 3(16),2005 , аддзяленне графікі Беларускага Дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (1959). Дыпломная праца — ілюстрацыі да рамана ісландскага пісьменніка Х. Лакснеса «Атамная станцыя». У 1959—1969 гадах выкладаў у Беларускім Дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. Сябра Саюза мастакоў СССР, Беларускага саюза мастакоў. Працаваў у жанры станковай графікі, афармляў кнігі. Прафесар-візітатар ЕГУ. Лаўрэат дзясяткаў міжнародных і нацыянальных прэмій за кніжнае афармленне.Артыкул «Ісландскі след у творчасці Арлена Кашкурэвіча» у Блогу Дзмітра і Юлі Гурневічаў. Працы экспанаваліся ў шматлікіх краінах свету.

Творчасць Сярод прац станковай графікі:

серыя «Горад і людзі» (1963—1964) серыя «Партызаны» (1969—1970) серыя «Купаліяна» (на аснове вобразаў твораў Янкі Купалы, 1971) серыя «Блакада» (1979) «Прысвячэнне В. Быкаву» (трыпціх, 1984) «Спрадвечнае» (трыпціх, 1984) «Напалм» (дыптых, 1985) серыя «Асветнікі» (1989) серыя «Святыя зямлі Беларускай» (ад 1993)

Ілюстрацыі Біблейскія кнігі «Найвышэйшая песня Саламонава», «Евангелле паводле Лукі», «Апакаліпсіс» Апавяданне «Курган» Янкі Купалы (1967) Раман «Авадзень» Э. Войніч (1968) Раман «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча (1968) Раман «Новая зямля» (1969)Я. Колас. «Новая земля» (Москва. 1969). Илл. А. М. Кашкуревича. Паэма «Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага (у перакладзе на беларускую мову 1973) Драма «Фаўст» Гётэ (1976) Раман «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча (1983)

Партрэты гістарычных дзеячаў Беларусі (Міндоўга, Жыгімонта Старога і іншых).

Ілюстрацыі выкананыя ў тэхніцы афорта, лінагравюры і эстампа. За серыі станковых работ «Партызаны» і «Купаліяна» ў 1972 годзе ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі.

Выстаўкі 2007 «Разам» (супольная, Мінск) 2005 «Concerto Grosso» (персанальная, Мінск) 1987 Графіка А. Кашкурэвіча (персанальная, Полацк)

Асабістае жыццё Жонка Людміла Аляксандраўна Краснеўская-Кашкурэвіч. Сыны Ігар Кашкурэвіч і Тодар Кашкурэвіч таксама мастакіБарыс Крэпак. «Складаны просты свет» Арлена Кашкурэвіча. БДГ. 13 верасня 1999..

Літаратура Ганчароў, Мікалай Іванавіч. Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч. : Біягр. нарыс / Рэд. Г. П. Падбярэзскі. — Мн. : Беларусь, 1976. — 64 с. Familia: А. Кашкурэвіч, І. Кашкурэвіч, Т. Кашкурэвіч. Жывапіс. Графіка: Каталог. — Мн.: Рэкламэкспарт, 1993. — 24 с. Быкаў В. Арлен Кашкурэвіч [аб творчасці графіка]. — У кн.: Быкаў В. Праўдай адзінай. Літаратурная крытыка, публіцыстыка, інтэрв'ю. Мн., 1984, с. 125—127. Караткевіч Уладзімір. Княль і гусляр. [А. Кашкурэвіч]. // Маладосць 1969, № 8, с.113. Да юбілею мастака А. М. Кашкурэвіча / К. Дз. Варанько // Мастацкая адукацыя і культура: 2004. — № 4. — С. 15-16 Іван Шамякін. Мой сааўтар — мастак: [Аб ілюстрацыях А. Кашкурэвіча да рамана «Сэрца на далоні»] // Літаратура і мастацтва. 11 жніўня 1964. Алена Киселевич. Артыкул пра выставу Арлена Кашкурэвіча на euramost.org Інтэрвію Арлена Кашкурэвіча Сяргею Харэўскаму.//Наша Ніва, № 42/2004

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінску Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Графікі паводле алфавіта Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Народныя мастакі Беларусі Катэгорыя:Экслібрысісты Беларусі