Гена́дзь Яўге́навіч Змудзі́нскі (, Ніжнеудзінск, Іркуцкая губерня, Расійская імперыя — , Менск, НКУС) — беларускі графік.
Біяграфія Вучыўся ў Імператарскай Акадэміі мастацтваў (1914—1915). Быў мабілізаваны ў войска з пачаткам Першай сусветнай вайны. З 1918 года ў Чырвонай Арміі — камандзір палка, начальнік разведаддзела брыгады. З 1921 года ў Менску. У 1921 годзе зрабіў некалькі плакатаў для Белдзяржвыдавецтва і Галоўпалітасветы. Аўтар эскіза ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР і граматы да яго (1924), фірмовай маркі Белдзяржвыдавецтва (1924).
На час арышту працаваў у адной з менскіх газет. Арыштаваны ў Менску па адрасе: вуліца Старажоўская, д. 8, кв. 2. Асуджаны «тройкай» НКУС 20 верасня 1938 года як «агент польскіх разведвальных органаў» да расстрэлу. Рэабілітаваны трыбуналам Беларускай вайсковай акругі 29 кастрычніка 1957 года.
Творчасць Працаваў пераважна ў станковай і кніжнай графіцы. Адзін з заснавальнікаў школы беларускай кніжнай графікі. Ілюстраваў школьныя падручнікі, аформіў шмат кніг для дзяцей — Максім Гарэцкі «Досвіткі», 1926; Аляксандр Нявераў «Як у нас была вайна», 1927; казку «Воўк і лес», 1928; і інш. Супрацоўнічаў з газетай «Звязда» (1927—1928), дзе друкаваліся яго плакаты і палітычныя карыкатуры. Браў удзел у Першай усебеларускай мастацкай выстаўцы (1925), у Міжнароднай выстаўцы кнігі ў Лейпцыгу (1927). Найбольш вядомыя творы станковай графікі — «Пагром», «Мінская конка», «Згода нявесты», «Бежанцы» (1916), «Араты» (1925).ЗМУДЗІНСКІ Генадзь Яўгенавіч //
Станковая графіка
Літаратура
Налівайка Л. Лёс Генадзя Змудзінскага // Літаратура і мастацтва № 14. — 8 крас. 2011. — С. 11. Шматаў В. Ф. Беларуская графіка 1917—1941 гг. — Мн., 1975; Церашчатава В. В. Беларуская кніжная графіка 1917—1941. — Мн., 1971;
Спасылкі
Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Іркуцкай вобласці Катэгорыя:Экслібрысісты Беларусі Катэгорыя:Графікі СССР