Gecko () — гэта свабодны рухавік вываду вэб-старонак () браўзераў Mozilla Firefox, Netscape і іншых. Старыя назвы — «Raptor» і «NGLayout». Галоўная канцэпцыя Gecko складаецца ў падтрымцы адкрытых стандартаў Інтэрнэту, такіх як HTML, CSS, W3C DOM, XML 1.0 і JavaScript. Іншая канцэпцыя — кросплатформавасць. На сённяшні дзень Gecko працуе на аперацыйных сістэмах Linux, Mac OS X, FreeBSD і Microsoft Windows, а таксама на Solaris, HP-UX, AIX, Irix, OS/2, OpenVMS, BeOS, Amiga і іншых.

Gecko мае падтрымку XUL (XML User Interface Language), створанага спецыяльна для яго XML-мовы апісання карыстальніцкага інтэрфейсу. На XUL напісаны ўсе асноўныя прадукты сямейства Mozilla.

Падтрымка стандартаў XHTML 1.1 HTML 4.0 (часткова HTML 5) CSS 2.1 (часткова CSS 3) XML 1.0 JavaScript 1.8.2 DOM 1/2 (часткова DOM 3) Unicode SVG MathML RDF HTTP FTP SSL OJI

Кампаненты рухавіка Сінтаксічны аналізатар (parser) для HTML і XML Рухавік для вёрсткі (layout engine) з мадэллю кантэнту (content model) Стылявая сістэма (апрацоўвае CSS) Інтэрпрэтатар JavaScript (SpiderMonkey) Графічная бібліятэка (image library) Сеткавая бібліятэка (Necko) Набор віджэтаў і бібліятэк для візуалізацыі графікі, спецыфічных для платформы (Win32, X, і Mac) Бібліятэка для кіравання перавагамі карыстальнікаў Mozilla Plug-in API (NPAPI), выкарыстоўваны для падтрымкі інтэрфейсу ўбудоў для браўзера Navigator Open Java Interface (OJI), з падтрымкай віртуальнай машыны Java (JVM) кампаніі Sun Унутраны інтэрфейс інфраструктуры апісання рэсурсаў (RDF) Бібліятэка для адлюстравання шрыфтоў Бібліятэка сродкаў абароны (NSS)

Крытыка Gecko рэдка выкарыстоўваецца на мабільных прыладах, саступаючы іншаму свабоднаму рухавіку — WebKit.

Гл. таксама Firefox — вэб-браўзер, які распрацоўваецца Mozilla Foundation Thunderbird — паштовы кліент Mozilla Sunbird — аўтаномны каляндар і планіроўшчык Mozilla SeaMonkey — набор праграм для працы ў Інтэрнэце — вэб-браўзер, паштовы кліент (блізкі да Thunderbird), IRC-кліент ChatZilla, рэдактар HTML SeaMonkey Composer Minimo — браўзер, адаптаваны пад пераносныя прылады Konqueror — свабодны вэб-браўзер і файлавы менеджар Salamander K-Meleon — вэб-браўзер InstantBird — праграма для імгненнага абмену тэкставымі паведамленнямі праз мноства вядомых пратаколаў і службаў.

Спасылкі Gecko у MozillaWiki Mozilla Layout Engine World Wide Web Consortium Гісторыя Firefox і Mozilla і іншых браўзераў на часавай шкале (PDF)

Катэгорыя:Mozilla Катэгорыя:Свабодныя бібліятэкі праграм Катэгорыя:Браўзерныя рухавікі