Сяргей Фёдаравіч Давідовіч (, Карпілаўка) — беларускі паэт і мастак-жывапісец.

Біяграфія нарадзіўся года ў вёсцы Карпілаўка. З юнацкіх гадоў пераехаў у Мінск. Працаваў у праваахоўных органах: прайшоў шлях ад сяржанта да палкоўніка. Скончыў у 1982 годзе Мінскую Вышэйшую школу МУС. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета РБ 12-га склікання, старшынёй камісіі Вярхоўнага Савета па пытаннях галоснасці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека, членам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РБ.

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1994 года, член Беларускага саюза мастакоў з 1995 года.

Творчасць У 1990-х выдаў зборнікі вершаў «Спасцігнуў я тайну», «Люстэрка лёсу», паэтычна-празаічныя кнігі «Нясу свой крыж», «Горкая кропля», напісаў больш за 30 паэм, сярод якіх «Зона», «Адкрыты ліст», «Маналог», «Лёс лесу». Паводле М. Шавыркінай, паэзія Сяргей Давідовіча ўяўляе сабой «філасофскі роздум над нашым учора і сёння, над лёсам народа, гэта балючыя пытанні пра будучыню Бацькаўшчыны…». Асобныя вершы паэта пакладзеныя на музыку Яўгенам Глебавым, Ігарам Лучанком, Валерыем Івановым, Леанідам Захлеўным.

Як мастак-жывапісец працуе ў жанры тэматычнай карціны-пейзажа («Вясна», «Курапаты», «Лагойшчына», «Карпілаўка»), карціны грамадзянскай тэматыкі («Трэба выжыць, Беларусь», «Мама-выратавальніца», «Чарнобыльская пастка», «Першамай-86», «Чарнобыльскі гулівэр» і інш.)

Напісаў сцэнарый для беларускамоўнай камедыі «Свежына з салютам».

Прызнанне Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Лепшы твор дзіцячай літаратуры» (2016)

Літаратура

Сяргей Фёдаравіч Давідовіч на сайце Віртуальнага музея горада Лагойска

Спасылкі «Родныя вобразы». Сяргей Фёдаравіч Давідовіч-Зосін

Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Ваенныя Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў