thumb|Генрых VIII сядзіць на фоне габелена з выявай дзяржаўнага сімвала
Габелен () — адзін з відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, сцянны бязворсавы дыван з выявай нейкага сюжэту ці арнаменту, які ткуць рукамі, перакрыжоўваючы ніткі. Для габеленаў выкарыстоўваюць шаўковыя і ваўняныя ніткі. Спачатку ткуць асобныя часткі, якія пазней сшываюць паміж сабой.
Спярша габелены называлі шпалерамі. У Еўропе таксама распаўсюджана назва арацы або арасЛазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171. (ад па назве горада Арас, дзе ў XIV стагоддзі выраблялі яркія шпалеры з выкарыстаннем залатой і сярэбранай ніткі).
У XVI стагоддзі ўзнікла слова вердзюра (паходзіць ад ) — зеляніна, трава, лісце. Спярша так называлі выявы жывёл і птушак на фоне прыроды, але ў хуткім часе назва замацавалася за самімі творамі.
Слова «габелен» узнікла ў Францыі ў XVII стагоддзі, калі браты Габелены заснавалі там каралеўскую мануфактуру, а вырабы мануфактуры атрамалі назву габелены.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва