Карпі́лаўка (, ) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Янушкавіцкага сельсавета.
Гісторыя Да 1832 года належала Тэклі Лявіцкай, тады гэты невялікі фальварак з адным селянінам і адным парабкам. 22 лютага 1832 года Карпілаўку купіў дзед беларускага празаіка Антона Лявіцкага (Ядвігіна Ш.) Франц Лявіцкі, а ў 1880-х гадах уладальнікам стаў бацька пісьменніка Іван Лявіцкі, Францаў сын.
Сядзіба Лявіцкіх
Пасля смерці Івана Лявіцкага гаспадаром Карпілаўкі становіцца яго сын Антон, пазней вядомы пад творчым псеўданімам Ядвігін Ш. У 1897 годзе, замест раней спаленага дома, ён будуе тут новы — драўляны, з мезанінам і верандай, узводзіць вялікі на той час сад, прывозіць экзатычныя дрэвы: серабрыстыя таполі, канадскія клёны, лістоўніцы і атуляе імі сваю сядзібу. Тут збіраецца неблагая бібліятэка, у якой, апрача польскіх, французскіх кніг, з’яўляюцца кнігі і беларускія, і пра Беларусь. Маёнтак Ядвігіна Ш. часта наведваў Янка Купала. Знаёмства Купалы і Лявіцкага пачалося ў 1904 годзе і доўжылася шмат гадоў. У Карпілаўку да Лявіцкага Купала хадзіў спачатку з засценку Селішчы, дзе жылі тады маці і сёстры Купалы, а з 1911 года з фальварку Акопы, што за 1,5 км праз лясок ад Карпілаўкі. Менавіта ў Антона Лявіцкага малады паэт убачыў багаты збор беларускіх выданняў, што перавярнула яго светапогляд. Лічыцца, што якраз тады Ядвігін Ш. пераканаў Купалу пісаць на беларускай мове. Ядвігіна Ш. без перабольшвання называюць хросным бацькам Янкі Купалы ў літаратуры. Пра сустрэчы з Ядвігіным Ш. Купала пазней успамінаў:
Адзіная дачка Ядвігіна Ш., Ванда Лявіцкая, пра сустрэчы яе бацькі з Янкам Купалам успамінала:
Увесну 1912 года Янка Купала першы раз чытаў тут нованапісаную п’есу «Паўлінка». І пасля смерці гаспадара Карпілаўкі Купала неадноўчы наведваў гэты ўтульны дом. Янка Купала быў хросным бацькам унучак А. Лявіцкага — Люцыі і Алесі. Прыяжджаў сюды са сваёй жонкай, прывозіў сваім хрэсніцам гасцінцыШляхам Купалы — шляхам Коласа / Рэд. Н. Плыткевіч // Выд. УП Рыфтур. — Мн., 2010. — С. 37..
У Карпілаўцы гасцявалі Уладзіслаў Галубок, Змітрок Бядуля і Максім Багдановіч.
Першы наскок сядзіба зведала ў 1917 годзе, калі яе разрабавалі. Жонка пісьменніка Люцыя Лявіцкая жыла тут да 1929 года пакуль яе не раскулачылі і фальварак не быў канфіскаваны. Дом неўзабаве засялілі жыхарамі з навакольных хутароў — у ім жыло шэсць сем’яў. У 1930-я гады сядзіба была разрабавана і раскіданая дашчэнту. Сучасныя вясковыя старажылы апісваюць гісторыю і выгляд колішняй сядзібы наступным чынам:
У 1992 годзе амаль праз шэсцьдзясят гадоў, унучкі Лявіцкага — Люцыя і Алеся прыязджалі наведаць радавое гняздо сваіх продкаў.
У цяперашні час ад сядзібы засталіся толькі фрагменты парку, рэшткі саду, крыніца і водная сістэма. Нядаўна на месцы сядзібы ўсталяваны ахоўны знак. На абсягу вёскі ўтвораны несанкцыянаваны сметнік.
Вядомыя выхадцы Сяргей Давідовіч (нар. 1942) — беларускі паэт і мастак-жывапісец
Крыніцы
Спасылкі
Карпілаўка на Radzima.org У пошуках купалаўскіх хутароў / Аўтар Анатоль Кляшчук // Газета «Звязда», 30 ліпеня 2011 года
Катэгорыя:Янушкавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лагойскага раёна