Symbian OS (МФА: ) — гэта аперацыйная сістэма для сотавых тэлефонаў, смартфонаў і камунікатараў, якая распрацоўвалася кансорцыумам Symbian, заснаваным у чэрвені 1998 года кампаніямі Psion, Nokia, Ericsson і Motorola. Пазней да кансорцыума далучыліся кампаніі: Sony Ericsson, Siemens, Panasonic, Fujitsu, Samsung, Sony, Sharp і Sanyo.
24 чэрвеня 2008 года кампаніі Nokia, Sony Ericsson, Motorola і NTT DOCOMO афіцыйна заявілі аб аб’яднанні Symbian OS, S60, UIQ і MOAP(S) з мэтай стварэння адзінай адкрытай мабільнай платформы. Разам з кампаніямі AT&T, LG Electronics, Samsung Electronics, STMicroelectronics, Texas Instruments і Vodafone была створана некамерцыйная арганізацыя Symbian Foundation. Nokia анансавала куплю астатніх акцый Symbian Ltd., пасля чаго стала б магчымай перадача зыходных кодаў сістэмы членам Symbian Foundation. Гэты крок павінен быў спрыяць прасоўванню Symbian OS на рынку мабільных сістэм.
У 2010 годзе Symbian хутка саступаў па папулярнасці iOS і Android. Генеральны дырэктар Nokia Стывен Элап 11 лютага 2011 года абвясціў аб партнёрстве з Microsoft, у рамках якога Nokia павінна была пачаць выкарыстоўваць Windows Phone у якасці асноўнай платформы для сваіх смартфонаў, а Symbian пры гэтым паступова выходзіла б з ужытку. У выніку доля Symbian на рынку значна ўпала.
Nokia спыніла падтрымку праграм для Symbian з 1 студзеня 2014 года.
Статыстыка Суадносіны смартфонаў з рознымі аперацыйнымі сістэмамі. Люты 2010Gartner Says Worldwide Smartphone Sales Soared in Fourth Quarter of 2011 With 47 Percent Growth .
Платформа4 кв. 2011 г.4 кв. 2010 г.3 кв. 2010 г.4 кв. 2009 г.3 кв. 2009 г.4 кв. 2008 г.4 кв. 2007 г.3 кв. 2006 г.3 кв. 2005 г. Symbian OS11,7 %32,3 %36,6 %47,2 %44,6 %52,4 %62,3 %72,8 %59,7 % RIM (BlackBerry OS)8,8 %14,6 %14,8 %20,8 %20,7 %16,5 %10,9 %2,8 %1,5 % Apple (iOS)23,8 %15,8 %16,7 %15,1 %17,1 %9,6 %5,2 %-- Microsoft (Windows Mobile, Windows Phone)1,9 %3,4 %2,8 %8,8 %7,9 %13,9 %11,9 %5,6 %2,2 % Google (Android)50,9 %30,5 %25,5 %4,7 %3,5 %0,5 %--- Іншыя (PalmOS, Maemo, Openmoko, LiMo)0,8 %1,5 %3,6 %3,4 %6,2 %7,2 %9,6 %18,836,6 %+
Гл. таксама EPOC Смартфон Symbian S60 UIQ Commwarrior-A
Спасылкі Афіцыйны сайт сістэмы
Катэгорыя:Аперацыйныя сістэмы для мабільных прылад Катэгорыя:Psion Катэгорыя:З’явіліся ў 1998 годзе Катэгорыя:Nokia