KHTML — кампанент для прагляду HTML дакументаў распрацаваны для асяроддзя KDE для UNIX-сістэм. Быў прадстаўлены ў 2000 годзе, для выкарыстання ў Konqueror, які прыйшоў на змену маналітнаму KDE File Manager. Напісаны на C++ пад ліцэнзіяй GNU LGPL. Напачатку 2000-х гадоў карпарацыя Apple выкарыстоўвала KHTML як аснову для распрацоўкі рухавіка WebKit, які ўключаны ў KDE 4.5 наўзамен KHTML. KHTML падтрымлівае большую частку стандартаў, якія адносяцца да Web, аднак з-за няпоўнай адпаведнасці DOM шматлікія DHTML-сайты не працуюць з Konqueror.thumb|300px|Konqueror 3.5.9 выкарыстоўвае KHTML для адлюстравання старонак Падтрымка стандартаў HTML 4.01 CSS 1, 2.1 і часткова 3 PNG, MNG, JPEG, GIF — графічныя фарматы DOM ECMA-262/JavaScript 1.5 SVG (часткова) — вектарны графічны фармат
Праграмы, якія выкарыстоўваюць KHTML Konqueror — web-браўзер і файлавы менеджар KDE KMail — выкарыстоўвае KHTML для адлюстравання HTML-лістоў KHelpCenter — прагляднік дакументацыі KDE Akregator — выкарыстоўвае KHTML для адлюстравання поўных артыкулаў ва ўбудаваным браўзеры Amarok — з дапамогай KHTML адлюстроўвае інфармацыю пра прайграваную выяву Embedded Konqueror — web-браўзер для КПК і іншых убудаваных сістэм ABrowse — вэб-браўзер для Syllable OS (былая AtheOS) Nokia Series 60 browser — web-браўзер для мабільных тэлефонаў Nokia S60.
Катэгорыя:KDE Катэгорыя:Свабодныя бібліятэкі праграм Катэгорыя:Браўзерныя рухавікі