Пошукавая сістэма — праграмна-апаратны комплекс з вэб-інтэрфейсам, які дае магчымасць пошуку інфармацыі ў Інтэрнэце. Пад пошукавай сістэмай звычайна маецца на ўвазе сайт, на якім размешчаны інтэрфейс (фронт-энд) сістэмы. Праграмнай часткай пошукавай сістэмы з’яўляецца пошукавая машына (пошукавы рухавік) — комплекс праграм, які забяспечвае функцыянальнасць пошукавай сістэмы і звычайна з’яўляецца камерцыйнай тайнай кампаніі-распрацоўшчыка пошукавай сістэмы.
Большасць пошукавых сістэм шукаюць інфармацыю на сайтах Сусветнага павуціння, але існуюць таксама сістэмы, здольныя шукаць ы на FTP-серверах, тавары ў інтэрнэт-крамах, а таксама інфармацыю ў групах навін Usenet.
Паляпшэнне пошуку — гэта адна з прыярытэтных задач сучаснага Інтэрнэту (гл. пра асноўныя праблемы ў працы пошукавых сістэм у артыкуле Глыбокае павуцінне).
Па даных кампаніі Net Applications,Search engine market share у лістападзе 2011 года выкарыстанне пошукавых сістэм размяркоўвалася наступным чынам:
Google — 83,87 %; Yahoo! — 6,20 %; Baidu — 4,22 %; Bing — 3,69 %; Yandex — 1,7 %; Ask — 0,57 %; AOL — 0,36 %.
Гл. таксама You.com
Крыніцы
Катэгорыя:Інфармацыйныя сістэмы Катэгорыя:Інтэрнэт-тэрміналогія