Бангарам (англ. Bangaram, малаялам ബങ്കാരം) — атол у Індыйскім акіяне, частка Лакадыўскіх астравоў. Уваходзіць у склад Лакшадвіп, саюзнай тэрыторыі Індыі. Плошча сушы — 2,3 км². Насельніцтва (1999 г.) — 61 чал.
Прырода Атол мае каралавае паходжанне. У цэнтры размешчана лагуна, якую атачае каралавы рыф з некалькімі астравамі: Бангарам, Цінакара, 3 выспы Паралі.
Клімат трапічны пасатны. Частыя сезонныя трапічныя цыклоны.
Наземная флора і фаўна бедныя, аднак добра захавалася прыроднае асяроддзе каралавага рыфа.
Турызм Бангарам з’яўляецца адным з галоўных турыстычных цэнтраў Лакшадвіп. Звязаны з востравам Агаці марской і верталётнай пераправамі. Працуе 1 гасцініца. Галоўныя забавы для наведвальнікаў — ныранне з аквалангам, адпачынак на пляжы.
Спасылкі Афіцыйны сайт Турыстычная інфармацыя Беларускі турыст у Лакшадвіп
Б Б Б Б