Э́нтані Майкл Па́ркер (; нар. 19 чэрвеня 1975, Нейпервіл, штат Ілінойс) — амерыканскі прафесійны баскетбаліст, які выступаў у Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі, а таксама ў чэмпіянатах Італіі і Ізраіля.

Пасля заканчэння навучання ва ўніверсітэце Брэдлі Паркер быў выбраны на драфце НБА 1997 года. Пасля таго як правёў некалькі сезонаў у НБА ён пераехаў у Еўропу, дзе пяць сезонаў гуляў у Ізраільскай суперлізе за клуб «Макабі Тэль-Авіў» і адзін сезон у італьянскай Серыі А за «Латаматыку». Выступаючы за «Макабі», ён пяць разоў станавіўся чэмпіёнам Ізраіля, пяць разоў заваёўваў Кубак Ізраіля, а таксама выйграў тры Еўрапейскіх тытула (2 Еўраліга УЛЕБ і адзін Супраліга ФІБА) і два разы запар выбіраўся самым каштоўным іграком Еўралігі. У 2006 годзе Паркер вярнуўся ў НБА, дзе гуляў на пазіцыі атакавалага абаронцы клуба «Таронта Рэптарс». З прыходам Паркера ў каманду, «Рэптарс» упершыню ў сваёй гісторыі заваявалі тытул чэмпіёна дывізіёна, упершыню за апошнія пяць гадоў выйшлі ў плэй-оф і ўсталявалі рэкорд клуба па колькасці перамог у сезоне. Канец сваёй кар’еры ён правёў у «Кліўленд Кавальерс», і 27 чэрвеня 2012 года Энтані Паркер абвясціў пра завяршэнне ігравой кар’еры.

Спасылкі Профіль на афіцыйным сайце NBA Профіль на афіцыйным сайце Еўралігі

Катэгорыя:Баскетбалісты НБА Катэгорыя:Баскетбалісты ЗША Катэгорыя:Ігракі «Кліўленд Кавальерс» Катэгорыя:Ігракі «Арланда Мэджык» Катэгорыя:Ігракі «Таронта Рэптарс» Катэгорыя:Ігракі «Філадэльфія Севенці Сіксерс» Катэгорыя:Ігракі «Макабі» Тэль-Авіў