Часно́чніца чаранковая, Часночнік лекавы (Alliaria petiolata) — кветкавая расліна роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Двухгадовая травяністая расліна вышынёю 20—100 см з пахам часнаку. Сцёблы адзіночныя, простыя або галінастыя, унізе апушаныя. Ніжняе лісце доўгачаранковае, ныркападобнае, выемчата-гародчатае, сярэдняе — сэрцападобнае, верхняе — сядзячае, трохвугольнае, зубчастае. Кветкі белыя, у гронках. Плод — стручок.
Арэал
Пашырана ў Еўразіі і Паўночнай Афрыкі (Марока)Taxon: Alliaria petiolata (M. Bieb.) Cavara & Grande // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy). Натуралізавалася на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі і Аргенціны. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ў вільготных месцах, у лясах, сярод хмызняку, у агародах, па ярах. Ценевынослівая расліна, мезафіт і эўтроф (нітрафіл).
Ахоўваецца ў Латвіі і шэрагу рэгіёнаў Расіі.
Выкарыстанне
Харчовая, лекавая расліна. Часночніца чаранковая спажываецца як прыправа (замест часнаку); лісце мае вітамін C, насенне — да 30 % алею.
Літаратура
Спасылкі
Alliaria petiolata (M. Bieb.) Cavara & Grande // ИАС «ООПТ России»
Катэгорыя:Капуставыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Харчовыя расліны