Стары́к — возера ў Беларусі, у Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці, на левабярэжнай пойме ракі Прыпяць, за 13 кіламетраў на ўсход ад горада Петрыкаў, каля аграгарадка Конкавічы.
Плошча паверхні 0,4 км², даўжыня 3,3 кіламетры, найбольшая шырыня 150 метраў, даўжыня берагавой лініі 6,72 кіламетраў. Катлавіна старычнага тыпу, моцна выцягнутая. Схілы катлавіны вышынёй 4—5 метраў, на захадзе і поўначы пад хмызняком, на ўсходзе разараныя.
Возера злучана пратокай з ракой Прыпяць. На поўнач ад возера пралягае аўтамабільная дарога .
Літаратура
Ліст карты N-35-142. Выданне 1975 года.
Спасылкі Общая характеристика озёр Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Петрыкаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Прыпяці