1980-я гады — дзесяцігоддзе, якое ўключае гады з 1980 па 1989.
Найважнейшыя падзеі
Палітыка 1980—1988 — Ірана-іракская вайна. 1981 — Рональд Рэйган становіцца прэзідэнтам ЗША. Пачатак новай гонкі ўзбраенняў. 1981 — у СССР упершыню ажыццёўлены пераход на летні час. 1981 — замах на папу рымскага Яна Паўла II. 1982 — Фалклендская вайна. 1982 — насельніцтва Кітая перавысіла 1 мільярд чалавек. 1982 — у СССР прынята Харчовая праграма. 1982 — Ліванская вайна. 1982 — смерць Л. І. Брэжнева, канец т. зв. «эпохі застою» ў СССР. 1982, 1983, 1985 — тэракты ў Вялікабрытаніі, арганізаваныя ІРА. 1983 — пачатак андропаўскіх рэформ у СССР. 1983 — Рональд Рэйган абвясціў СССР «Імперыяй зла». 1983 — уварванне ЗША на Грэнаду. 1984 — у Стакгольме адкрываецца канферэнцыя па раззбраенні з удзелам 35 дзяржаў. 1984 — Савецкі Саюз абвясціў аб сваім байкоце летняй Алімпіяды 1984 у Лос-Анджэлесе, ЗША. 1984 — забойства Індзіры Гандзі. 1985 — Міхаіл Гарбачоў займае пасаду Генеральнага сакратара ЦК КПСС. 1985 — Грэнландыя, па выніках рэферэндуму, выйшла са складу Еўрапейскай эканамічнай супольнасці. 1985—1988 — Антыалкагольная кампанія ў СССР. 1985 — падпісана Шэнгенскае пагадненне. 1986 — аварыя на Чарнобыльскай АЭС. 1986 — рэзкае падзенне коштаў на нафту. 1986 — пачатак Перабудовы у СССР. 1986 — катастрофа Чэленджэра. 1986 — скандал Ірангейт. 1987 — Маціяс Руст прызямліўся на Чырвонай плошчы ў Маскве. 1987 — Чорны панядзелак. 1989—1991 — падзенне камуністычных рэжымаў у краінах Усходняй Еўропы. 1989 — уступленне ў сілу Манрэальскі пратакол. 1989 — вывад савецкіх войскаў з Афганістана. 1989 — падзеі на плошчы Цяньаньмэнь. 1989 — пачаты знос Берлінскай сцяны.
Навука і тэхналогіі 1980 — кампанія Ilford Photo выпусціла першую ў свеце манахромную фотастужку — XP1. 1981 — пачатак касмічнай праграмы Спейс шатл. 1981 — здзейсніў першы палёт амерыканскі «самалёт-невідзімка» Lockheed F-117 Nighthawk. 1981 — пачаўся рух хуткасных цягнікоў TGV паміж Парыжам і Ліёнам. 1981 — выпушчаны першы IBM PC. 1981 — у ЗША зарэгістраваныя першыя 5 выпадкаў «рэдкай формы пнеўманіі» (затым атрымала назву СНІД). 1982 — першая даўгачасная касмічная экспедыцыя станцыі «Салют-7», 106 дзён (СССР). 1982 — Святлана Савіцкая — другая жанчына-касманаўт, касмічны карабель «Саюз Т-5» (СССР). 1982 — у Германіі грамадскасці прадстаўлены першыя кампакт-дыскі (CD). 1982 — адкрыццё нейрамеханікі (рух нейрона падчас функцыянальнай актыўнасці) (СССР). 1982 — адбыўся першы тэлемост паміж СССР і ЗША (Масква — Лос-Анджэлес). 1982 — упершыню пацыенту было перасаджана пастаяннае штучнае сэрца. 1983 — адкрыццё хвалевых уласцівасцяў нервовай сістэмы на клеткавым узроўні (СССР). 1983 — ARPANET змяняе асноўны пратакол з NCP на TCP/IP, што прывяло да з’яўлення сучаснага Інтэрнэта. 1983 — кампанія Motorola выпусціла першы ў свеце камерцыйны партатыўны сотавы тэлефон. 1984 — пачалася распрацоўка сістэмы GNU. 1984 — грамадскасці прадстаўлена камп’ютарная гульня Тэтрыс (СССР). 1984 — створана сетка Фідо. 1985 — адкрыццё аб’ёмнай нейраперадачы (СССР). 1985 — Японія пачала набор ва ўласны атрад касманаўтаў. 1985 — упершыню прапанавана канцэпцыя поўнафункцыянальнага нейрона (СССР). 1985 — кампанія Statoil праклала першы газаправод па дне нарвежскай траншэі. 1986 — упершыню зафіксаваны камп’ютарны вірус. 1986 — запуск першых модуляў арбітальнай станцыі «Мір» (СССР). 1986 — адкрыта высокатэмпературная звышправоднасць (СССР). 1986 — адкрыццё і мадэляванне ланцугоў рэверберацыі сігналаў у нервовай сістэме (СССР). 1987 — першая даўгачасная экспедыцыя на станцыі «Мір», 174 дні (СССР). 1987 — адкрыццё біягальванаэлектрычнасці (СССР). 1987 — пачатак будаўніцтва Еўратунэля. 1988 — запуск савецкага касмічнага карабля шматразовага выкарыстання «Буран» і ракеты-носьбіта «Энергія» (СССР). 1989 — падрыхтаваны да серыйнага выпуску першы ў свеце аўтамабіль «Квант» з гібрыдным рухавіком (СССР). 1989 — упершыню ў Дзяржрэестры адкрыццяў УНДІДПЭ зарэгістравана адкрыццё прыроды анкалагічных захворванняў (СССР).
Музыка Росквіт жанраў новая хваля і сінтыпоп. 1981 — пачатак вяшчання MTV. 1982—1985 — росквіт жанру электра. 1983 — папулярнасць італа-дыска. 1985 — праведзены фестываль Live Aid. 1985 — росквіт эпохі хэві-метал, зараджэнне асноўных (класічных) напрамкаў металічнай музыкі; 1986 — з’яўленне visual kei у Японіі.
Спорт 1980 — Алімпіяда ў Маскве.
Памерлі 1980 — Джон Ленан 1980 — Джон Бонэм 1980 — Уладзімір Высоцкі 1982 — Леанід Ільіч Брэжнеў 1986 — Кліфард Лі Бёртан Спасылкі