thumb|300px|Вынікі галасавання па партыйных спісамі Парламенцкія выбары ў Грузіі адбыліся 1 кастрычніка 2012 года. Абіралася 150 дэпутатаў Парламента на чатырохгадовы тэрмін. 73 дэпутата былі абраны па мажарытарнай сістэме ў аднамандатных акругах, яшчэ 77 — па прапарцыйнай сістэме па партыйных спісахGEORGIA. PARLIAMENTARY ELECTIONS 2012. OSCE/ODIHR NEEDS ASSESSMENT MISSION REPORT. 11-15.06.2012. . Выбары прайшлі па новым выбарчым кодэксе. Да двух відаў галасавання зарэгістравана 16 і 14 партый адпаведнаQualified Election Subjects Political Parties, Registered for the Parliamentary Elections of October 1, 2012 . 19 партыям было адмоўлена ў рэгістрацыіPolitical Parties, Refused to be Registered for the Parliamentary Elections of October 1, 2012 , Цэнтравыбаркам Грузіі . Да 24 верасня Цэнтравыбаркам зарэгістраваў 2806 кандыдатаў, на адно месца ў аднамандатных акругах прэтэндавалі ад 2 да 10 чалавекINTERIM REPORT No. 2. 6-19 September 2012. Чакаецца, што новае скліканне парламента будзе засядаць ужо ў Кутаісі.
Па выніках выбараў, у парламент увайшлі прадстаўнікі толькі дзвюх палітычных сіл: «Грузінская мара — Дэмакратычная Грузія» (83 месцы) і «Адзіны нацыянальны рух» (67 месцаў).Стала вядома, як размяркуюцца мандаты ў парламенце Грузіі
Катэгорыя:2012 год у Грузіі Катэгорыя:Выбары 2012 года Катэгорыя:Выбары ў Грузіі Катэгорыя:Падзеі 1 кастрычніка Катэгорыя:Кастрычнік 2012 года