Дзяніс Юр’евіч Коўба (, , Беларуская ССР — , ) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі (2002—2007).
Кар’ера Маці — беларуска, бацька — украінец. Пачаў гуляць у футбол у Віцебску. Пасля дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы віцебскага «Лакаматыва» гуляў спачатку за дубль, а потым і за асноўны склад каманды. Па парадзе бацькі ў 1998 годзе Коўба з’ехаў ва Украіну, у кіраваградскую «Зорку», выступала тады ў вышэйшай лізе ўкраінскага чэмпіянату.
У канцы чэрвеня 2000 года самарскія «Крылы Саветаў» заключылі з Коўбам двухгадовы кантракт. 27 чэрвеня ён правёў за «Крылы» свой першы матч, выйшаўшы на 75 хвіліне сустрэчы з «Аланіяй» ва Уладзікаўказе замест Сяргея Ігнашэвіча.
10 сакавіка 2007 года Дзяніс Коўба правёў свой 200-ы матч у складзе «Крылаў Саветаў» (ва ўсіх спаборніцтвах), якім стала гульня 1-га тура чэмпіянату Расіі супраць падмаскоўных «Хімкаў».
30 верасня 2007 года ў гульні 25-га тура ў Маскве з «Дынама» згуляў за «Крылы Саветаў» 188 матч у чэмпіянатах Расіі і стаў аднаасобным рэкардсменам самарскага клуба па гэтым паказчыку.
29 ліпеня 2009 года Коўба перайшоў у чэшскую «Спарту», з якой стаў чэмпіёнам Чэхіі. Пазней вярнуўся ў «Крылы Саветаў».
20 снежня 2011 года пакінуў самарскі клуб у сувязі з заканчэннем кантракта. У 2012 годзе гуляў за «Александрыю» і «Хімкі», пасля чаго завяршыў кар’еру.
У сакавіку 2013 года стаў трэнерам-селекцыянерам «Крылаў Саветаў»Денис Ковба стал тренером-селекционером в «Крыльях Советов». У другой палове 2017 года вярнуўся ў Беларусь, арганізаваўшы з Віталем Булыгам дзіцячую школу ў МінскуБулыга и Ковба открыли детскую школу.
У студзені 2018 года ўвайшоў у трэнерскі штаб «Віцебска»Николай Вайтюховский: «В тренерский штаб Ясинского войдет Денис Ковба». У студзені 2020 года перайшоў на пасаду галоўнага трэнера дубля віцебскага клубаКовба возглавил дубль "Витебска", у 2021 годзе зноў далучыўся да штабу асноўнай каманды. Пакінуў «Віцебск» у ліпені 2021 годаКовба покинул тренерский штаб «Витебска». У 2021 годзе ў якасці аматара выступаў таксама за клуб «Гарадоцкія львы» ў Другой лізе.
У лістападзе 2021 года апынуўся ў рэанімацыі маскоўскай інфекцыйнай бальніцы № 2 з дыягназам COVID-19Экс-игрок «Крыльев Советов» Денис Ковба госпитализирован с COVID-19. Памёр 18 лістапада 2021 годаВ 42 года ушел из жизни экс-полузащитник сборной Беларуси Денис Ковба.
Крыніцы
Спасылкі Профіль на афіцыйным сайце самарскіх «Крылаў Саветаў»
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадоцкія львы Катэгорыя:Ігракі ФК Хімкі Катэгорыя:Ігракі ФК Александрыя Катэгорыя:Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара Катэгорыя:Ігракі ФК Спарта Прага Катэгорыя:Ігракі ФК Зорка Крапіўніцкі Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Віцебск Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19