Графіня () — біяграфічная драма 2009 года рэжысёра Жулі Дэльпі.
Сюжэт Дзеянне адбываецца ў XVII стагоддзі, калі пасля смерці мужа графіня Эржэбэт Батары становіцца ўладальніцай радавога маёнтка і вялікага стану. Быўшы адной з самых уплывовых і магутных жанчын у Венгрыі, яна адначасова выклікае ва ўсіх, хто акружае яе, захапленне, страх і нянавісць. Аднойчы яна ўлюбляецца ў прывабнага маладога чалавека, які значна маладзей за яе. Аднак, пасля недоўгачасовай інтрыжкі, той пакідае яе. Упэўненая ў тым, што ўсяму віной маладзейшая і прыгожая суперніца, Эржэбэт ўпадае ў вар'яцтва і лічыць, што кроў маладых нявінніц здольна вярнуць ёй маладосць і прыгажосць.
У ролях Жулі Дэльпі — графіня Эржэбэт Батары Даніэль Бруль — Іштван Турзо Уільям Хёрт — Дзьёрдзь Турза Анамарыя Марынка — Ганна Дарвулія Себасцьян Бломберг Адрыяна Альтарас Чарлі Хюбнер Эндзі Гацьен Марыя Зімон Фрэдэрык Лау
Гл. таксама «Батары» (Bathory, Славакія/Чэхія/Вялікабрытанія/Венгрыя, 2008).
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы Францыі Катэгорыя:Гістарычныя фільмы Германіі